Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць на большай частцы Мінскай вобласці

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 14 раёнах Мінскай вобласці, уключаючы сталічны рэгіён, паведамілі ў міністэрстве лясной гаспадаркі.
Таксама абмежавальныя меры дзейнічаюць у 4 раёнах Гродзенскай вобласці.

Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае пра тое, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, — цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь (1 БВ = Br27).

Даведачна: з пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6,3 тысяч га. Пры гэтым, як адзначаюць у Мінлясгасе, нягледзячы на ​​павелічэнне колькасці лясных пажараў практычна ў 2 разы, плошча ўзгаранняў у параўнанні з мінулым годам паменшылася ў сувязі з тым, што значную колькасць ачагоў атрымоўваецца выявіць і ліквідаваць на ранняй стадыі.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: