Абраныя лаўрэаты прэміі Сырыцы за 2019 год

Названыя лаўрэаты прэміі Віктара Сырыцы, якую Рух «За Свабоду» ўручае чацвёрты раз.

Эдзіта Бранцэвіч за апекаванне над беларускамоўнай групай у садку ў Смаргоні і Хрыстафор Жаляпаў за правядзенне канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць» у Віцебску абраныя лаўрэатамі прэміі імя Віктара Сырыцы, якую Рух «За Свабоду» ўручае чацвёрты раз.

«Прэмія імя Віктара Сырыцы дапамагае звярнуць увагу на вартыя ініцыятывы, кампаніі, ініцыятывы на тэму беларускага адраджэння, якія ладзяцца ў рэгіёнах», — адзначыў на радзе старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Віктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху «За Свабоду» раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць пра яго заснаваная прэмія, якой узнагароджваюць актывістаў, што за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У гэтым годзе на прэмію паступілі 25 заявак, з якіх сем былі абраныя ў шорт-ліст для галасавання Рады.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: