Абвешчаны пераможцы конкурсу імя Аляксея Караля

Учора, 29 траўня, у офісе БАЖ у трэці раз прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля, заснаванага газетай "Новы Час".
Фота Барыса Гарэцкага

Фота Барыса Гарэцкага


Пераможцамі сталі:

У намінацыі "Лепшы грамадска-палітычны матэрыял":

Дзіяна Пінчук — Феномен «Глуша», ці 13 парадаў для тых, хто хоча змяніць сваю малую радзіму 
Мікола Дзядок — Стаць экстрэмістам: хутка і лёгка

Дзіяна Пінчук, фота Барыса Гарэцкага

Дзіяна Пінчук, фота Барыса Гарэцкага


У намінацыі "Сацыяльна-эканамічны матэрыял":

Дзіяна Серадзюк — «Засталося пару месяцаў, хацелася б паглядзець на неба, на людзей…»
Вікторыя Чаплева — «Гэты боль я не пажадаю ні свайму дзіцяці, ні чужому»

Вікторыя Чаплева, фота Барыса Гарэцкага

Вікторыя Чаплева, фота Барыса Гарэцкага


У намінацыі "Найлепшы культурна-гістарычны матэрыял":

Дзіяна Серадзюк — «Ім было што сказаць. Менск, які памятае рэпрэсаваных пісьменнікаў»

Дзіяна Серадзюк, фота Барыса Гарэцкага

Дзіяна Серадзюк, фота Барыса Гарэцкага

Па выніках чытацкага галасавання перамог Марцін Мельнікаў з артыкулам «Праект «Навінкі»: крэатыўна, шчыра, бескампрамісна»

Марцін Мельнікаў, фота Барыса Гарэцкага

Марцін Мельнікаў, фота Барыса Гарэцкага


Летась сталы партнёр "Новага Часу" (дадаткам да якога выходзіць штомесячнік "Літаратурная Беларусь) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" заснаваў уласную намінацыю "літаратурная крытыка". Першай лаўрэаткай у 2018 годзе стала Наста Грышчук.
Сёлета першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", каардынатар "Літаратурнай Беларусі" Алесь Пашкевіч абвясціў новую лаўрэатку. Найлепшай аўтаркай літаратурнай крытыкі ў газеце "Новы Час" журы прызнала Жану Капусту (Запартыку). Ад СБП пераможцы былі ўручаныя дыплом і каштоўныя прызы.

Пераможцы конкурсу

Пераможцы конкурсу

Шчыра віншуем нашых журналістаў з перамогай і дзякуем арганізатарам. Жадаем маладым аўтарам і надалей напаўняць інфармацыйную прастору краіны грунтоўнымі, шчырымі і сацыяльна-карыснымі тэкстамі!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!