Абвешчаны прыём заявак на курс «Адказная графіка»

 Vitebsk4Me набірае маладых мастакоў, ілюстратараў, дызайнераў, відэографаў з Віцебска і Віцебскай вобласці на чароўны курс «Адказная графіка».

Запрашаюцца маладыя спецыялісты і спецыялісткі, а таксама студэнты старэйшых курсаў творчых спецыяльнасцяў. Пажадана – з рэалізаванымі працамі і/альбо партфоліа.
 
За чатыры месяцы, з верасня па снежань, вам дапамогуць развіць здольнасці ў ілюстрацыі і яе прымяненні. Асобная ўвага – на выпрацоўку ідэяў, карысных для грамадства, чалавека і яго/яе правоў (без панікі, пра гэта будуць асобныя сустрэчы).
 
Выступяць прафесіяналы з Беларусі, Германіі і Расіі. Яны афармляюць гульні і фестывалі, робяць лепшыя сацыяльныя коміксы і ілюстрацыі для медыя і распавядаюць пра праблемы чалавецтва мовай візуала. А яшчэ будуць варкшопы, дзе ўдзельнікі выпрацуюць уласныя сацыяльна значныя праекты.
 
Запоўніціь заяўку на ўдзел можна тут.
 
Апошні дзень падачы заяўкі – 15 верасня. Вучаць бясплатна, але кава з пірагамі – з вас.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!