Абвешчаны прысуд Вячаславу Касінераву

Графіцісту і акцыяністу Вячаславу Касінераву вынеслі прысуд у 30 базавых велічыняў штрафу за тое, што хлопец накінуў вяроўку на малую архітэктурную форму «Гарадавы» ў Мінску побач з музеем МУС.
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота www.svaboda.org

Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота www.svaboda.org

Але ўлічваючы тое, што актывіста ўтрымлівалі пад вартай штраф быў скарочаны да 5 базавых велічыняў.

Гэткі ўчынак праваахоўныя органы інкрымінавалі як «Хуліганства» паводле крымінальнага кодэксу. Пракурор патрабаваў для Вячаслава 2 гады хіміі.

Вячаслаў патлумачыў, што збіраецца абскарджваць прысуд, бо правапарушэнне, якое ён здзейсніў не з'яўляецца крымінальным.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: