Абвешчаны прысуд Зміцеру Галко (фота)

Суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў журналіста і блогера Зміцера да чатырох гадоў абмежавання свабоды ва ўстанове адкрытага тыпу.
Таксама суд пастанавіў спагнаць 850 рублёў на карысць пацярпелага міліцыянта.

Рэпартаж з апошняга дня судовага паседжання па справе Галко з падрабязнасцямі — неўзабаве на сайце.

***
Зміцера Галко абвінавацілі па арт.364 КК РБ (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Інцыдэнт адбыўся ў лістападзе 2017 года на мінскай кватэры, дзе ён жыў з сынам Янам. Падчас святкавання дня народзінаў юнака нібыта нехта з суседзяў выклікаў міліцыю з прычыны «празмернага шуму». Зміцер адчыніў дзверы. Паводле версіі сілавікоў, у яго здарыўся канфлікт з міліцыянтам, у выніку чаго быў разбіты мабільны тэлефон супрацоўніка ўнутраных органаў. Галко казаў, што толькі трымаў міліцыянта за руку. Пазней адбыўся адміністрацыйны працэс, журналіста пакаралі за нецэнзурную лаянку.
Пасля інцыдэнту Зміцер і Ян з'ехалі з Беларусі ва Украіну. 22 красавіка падчас вяртання ў Мінск Зміцер Галко быў затрыманы на беларуска-ўкраінскай мяжы і ад таго часу знаходзіцца пад вартай.

Фота Арцёма Лявы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: