Ад ганебнага бізнесу ля Курапатаў да пакаяння

Мне — беларусу габрэйскага паходжання — вельмі сорамна за тых габрэяў і беларусаў, хто спрычыніўся да самавольнага і незаконнага будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў...
 “Габрэйскі камень” у Курапатах — адкрыты 29 кастрычніка 2004 года. Зроблены з фрагменту пастаменту помніка Іосіфу Сталіну, які восем гадоў узвышаўся на Цэнтральнай (зараз — Кастрычніцкай) плошчы Мінска, пакуль за адну ноч не быў дэмантаваны.

 “Габрэйскі камень” у Курапатах — адкрыты 29 кастрычніка 2004 года. Зроблены з фрагменту пастаменту помніка Іосіфу Сталіну, які восем гадоў узвышаўся на Цэнтральнай (зараз — Кастрычніцкай) плошчы Мінска, пакуль за адну ноч не быў дэмантаваны.


Калі пазнаёміўся з вынікамі расследавання пра ўласнікаў рэстарацыі «Паедзем паядзім», вырашыў звярнуцца з адкрытым лістом да ўсіх тых, каму баляць Курапаты.

«Шаноўнае спадарства!

Да Вас звяртаецца журналіст, каардынатар грамадзянскай інцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы. Як і мае продкі — рабіны Мадорскія і прадпрымальнікі Левіны, рамеснікі Гаравыя і Гутманы, якія стагоддзямі жылі на Беларусі, зрадніўся з нашым шматпакутным краем і ягонымі мужнымі людзьмі. Самі перажыўшы здзекі, прыгнёт і знявагу, яны заўжды былі на баку гнаных, уціснутых і зняважаных. Менавіта на беларускай зямлі нарадзіўся і мой любы дзядзька Ізраіль Мадорскі, які з 15-гадовага ўзросту зведаў ГУЛАГ, а пасля высылкі з СССР у Святой Зямлі засноўваў кібуц Афікім, разам з іншымі піянерамі-халуцым ствараў і бараніў Дзяржаву Ізраіль.

Ганаруся супляменнікамі, якія тысячагоддзямі захоўвалі сваю мову і запаветы продкаў, каб адрадзіць вольную, незалежную і дэмакратычную Дзяржаву Ізраіль. З вялікай павагаю стаўлюся да тых беларусаў, хто прысвяціў сябе справе нацыянальнага адраджэння дзеля вольнай, незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі, хто адраджае сапраўдную гісторыю Бацькаўшчыны.

Вось чаму мне — беларусу габрэйскага паходжання вельмі сорамна за тых габрэяў і беларусаў, хто спрычыніўся спачатку да самавольнага і незаконнага будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў «Бульбаш-холу», а затым да ягонага адкрыцця пад назвай «Паедзем паядзім». Прычым такі крок непавагі да памяці бязвінна палеглых у Курапатах беларусаў і габрэяў, сярод якіх дакладна вядомыя імёны Сцяпана і Соф’і Жукоўскіх, Моўшы Крамера і Мардыхая Шулькеса, безумоўна прывядзе да пакутаў калі не саміх удзельнікаў гэтай бессаромнай здзелкі, дых іхных нашчадкаў. Апроч таго, гэтая праява дэградацыі асобы аніяк не спрыяе ўмацаванню беларуска-габрэйскіх стасункаў, бо распальвае антысеміцкія настроі сярод пэўнай часткі насельніцтва.

Я ўпэўнены, што толькі пакаянне — добраахвотнае прызнанне ў зробленых правінах, вяртанне да спрадвечных этычных нормаў і адмова ад сумнёўнага бізнесу каля Нацыянальнага некропалю ў Курапатах, а яшчэ лепш перадача грамадскасці будынкаў з зямлёю пад патрэбы Народнага мемарыялу, можа выратаваць сумленне і рэпутацыю тых беларусаў і габрэяў, хто спрычыніўся да ганебнага ўзвядзення «Бульбаш-холу» і адкрыцця рэстарацыі «Паедзем паядзім».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-09 09:34:26
Нешта шмат каментаў да твайго артыкула, Марат. Пракаментую першым. Пару гадоў таму ўсунуўся я ў адзін украінскі сайт, які каротка інфармаваў украінцаў аб падзеях у іх краіне і падзеях, звязаных з імі. Кароткая сціплая інфа. А далей хочаш - чытай першакрыніцу з фэйсбуку, а хочаш не чытай. Нярэдка сайт падаваў інфу з спасылкай на імя сапраўднага чалавека, імя якога Саламон. Неяк я зайшоў на яго старонку ў фэйсбук і спытаў: "Соломон, а сколько годиков Голландия скакала в ЕС?". И мудрый Соломон, сидя в Израиле, ответил мне: "1000". Соломон все понимал, но впаривал бывшим своим согражданам-украинцам посредством израильского сайта для украинцев совсем иное. Я гэта да таго, Марат, каб ты не сунуўся ў справы беларусаў. Ня трэба. Яны раcкурапацяцца без цябе.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-09 10:40:33
Пытанне на фб форуме НЧ: "Старкоў, ты звычайны мярзотны правакатар. Куды ты дзенеш менскае гета? куды ты дзенеш заснавальнікаў Ізраіля ды выбітных дзеячоў гэтай краіны - беларускіх жыдоў? Што ты можаш сказаць пра тое, што чырвонапузыя спачатку канчаткова зьнішчылі ідыш, а за тым, амаль, і беларускую мову?"

Anatol Starkou: "Наконт "АМАЛЬ знішчылі беларускую мову" гэта пытанне не да мяне, а да адраджэнцаў. Бо шчэ ў 1988 на Дзяды пасля шэсця на Курапаты, калі да незалежнасці Беларусі і ўлады ім было як да Пекіна ракам і назад, яны пачалі хвалявацца НЕ ЗА МОВУ, а за тарашкевіцу. З тых часоў практыкуюцца на ёй ля свабоднага мікрафону. На Захадзе. За заходнія грошы. Што да іншага… Я нікуды ніколі не збіраўся дзяваць беларускіх габрэяў і на тваю правакацыю не рэагую."
  • Тацяна Ф
  • 2018-06-09 15:45:39
дзякуй,Марат..
  • ВР
  • 2018-06-10 21:13:35
Зварот згаданы тутака: http://belisrael.info/?p=15421

Каментаваць