Ад следчага даведалася, што справа тычыцца «праекта грамадскага ТБ». Юлія Слуцкая дала інтэрв'ю з СІЗА

22 снежня вядомы медыяменеджар і заснавальніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая разам з блізкімі вярталася з адпачынку дадому. У аэрапорце яе папрасілі прайсці праз чырвоны мытны калідор — з таго моманту блізкія страцілі з ёй сувязь. Як аказалася, Юлію затрымалі, павезлі на «агляд месца злачынства», а пасля — у Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. 31 снежня ёй прад'явілі абвінавачанне за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры. Цяпер Юлія Слуцкая, як і яе калегі, знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Праз адваката Сяргея Лепеша яна змагла даць інтэрв'ю tut.by і распавесці пра ўмовы свайго ўтрымання і некаторыя абставіны справы.
Юлія Слуцкая, фота press-club.by

Юлія Слуцкая, фота press-club.by

Як распавяла Юлія Слуцкая адвакату, 22 снежня каля 14 гадзін яна прыляцела ў Мінск разам з дачкой і ўнукамі. На пашпартным кантролі іх падзялілі. У той момант яна не разумела, што гаворка ідзе пра затрыманне, падумала, што патрэбны дадатковы мытны кантроль.

Пра тое, што яе затрымліваюць, Юлія зразумела па «спачуваючым вачам супрацоўніцы мытні». Неўзабаве прыйшоў супрацоўнік ДФР Камітэта дзяржкантролю, правёў яе ў мікрааўтобус, на якім яе павезлі дадому. Там, па словах Юліі, прайшоў «агляд месца злачынства». Якога менавіта злачынства — ніхто не патлумачыў.

Затым Юлію Слуцкую павезлі ў будынак ДФР КДК на вуліцы Кальварыйскай, дзе праводзіліся шматгадзінныя «гутаркі». У тую ноч яна змагла паспаць толькі хвілін 30 — на стале. Толькі 23 снежня каля 10 гадзін ёй паказалі першы дакумент аб затрыманні, перадае словы Юліі Слуцкай адвакат Сяргей Лепеш.

Другую ноч затрыманыя супрацоўнікі Прэс-клуба правялі ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля іх перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага. У камеры Юліі сем чалавек. Трое з іх — абвінавачаныя па «палітычных» артыкулах, кажа яна.

— Адна жанчына была затрыманая па «справе Ціханоўскага», другая дзяўчына — студэнтка-актывістка, трэцяя — валанцёр. Адна з суседак асуджаная за наркотыкі, яшчэ адна — за крадзеж. У цэлым, лічу, што мне пашанцавала з сукамерніцамі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Па словах адваката Сяргея Лепеша, Юлія адчувае сябе нармальна. Першы час яна не магла паверыць, што гэта ўсё здарылася з ёй. Але, як ні дзіўна, строгі распарадак дня ў СІЗА — пад'ём а 6-й раніцы, адбой а 22-й гадзіне вечара — дапамог прыйсці ў сябе. Цяпер яна тройчы ў дзень робіць зарадку на розныя групы цягліц. У камеры была кніга Карнегі «Як перастаць турбавацца і пачаць жыць», а таксама падручнік па ангельскай мове — чытанне зараз таксама займае яе час.

— У камеры ёсць тэлевізар, па ім ідзе толькі БТ, і Юлія кажа, што гэта замінае ёй думаць. Магчымасць падумаць з'яўляецца толькі пасля адбою. Яна шмат разважае пра людзей, якія апынуліся ў падобных месцах, пра Марыю Калеснікаву, пра сваіх блізкіх.

Адвакат кажа, што Юлія вельмі моцна перажывае за сына Пятра Слуцкага. 22 снежня ён знаходзіўся ў офісе Прэс-клуба, яго таксама затрымалі. Па словах Аляксандры, дачкі Юліі Слуцкай, з моманту затрымання з ім не праводзілася ніякіх следчых дзеянняў. Юлія лічыць, што гэта спосаб ціску на яе.

Пра тое, што адбываецца з іншымі затрыманымі супрацоўнікамі Прэс-клуба, ёй нічога невядома, кажа адвакат.

Больш чым за два тыдні, якія Юлія Слуцкая знаходзіцца не на свабодзе, яна не атрымала ніводнага ліста або паштоўкі — толькі тэлеграму. Больш за ўсё ёй не хапае свабоды, сям'і, хады, святла і прыватнасці.

— «Раней я шмат займалася працай, і цяпер ідзе пераацэнка сям'і. Разумею, што мала надавала ёй увагі», — так сказала Юлія, — кажа адвакат Сяргей Лепеш.

Новы год заснавальнік Прэс-клуба ўпершыню ў жыцці сустракала не на свабодзе. 31 снежня каля 18 гадзін разам з сукамерніцамі яны накрылі святочны стол, на якім апынуліся рыба, хлеб і торт, і пажадалі адна адной усяго найлепшага.

 У лістападзе мая падабаронная выявіла, што да яе Telegram падключана іншая прылада — кампутар, які знаходзіўся недзе ў Расійскай Федэрацыі. Яна звярнулася да спецыялістаў. Яны ўсталявалі, што падключэнне было зроблена яшчэ 11 чэрвеня. Тады яна пасмяялася, што ёй асабліва цікавяцца, раз падключыліся яшчэ да жніўня, але не надала гэтаму факту належнага значэння.

Па словах Юліі Слуцкай, ёй не прад'явілі дакументальнага пацверджання сумы недаплочаных падаткаў, не былі пазначаны падставы, па якіх Прэс-клуб павінен быў выплаціць іх у большым аб'ёме. Ад следчага яна ўпершыню даведалася пра тое, што справа аб нявыплаце падаткаў тычыцца «праекта грамадскага тэлебачання», якое нібыта хацелі стварыць былыя журналісты дзяржТБ.

— Акадэмія Прэс-клуба сапраўды праводзіла хакатон медыяпраектаў. Было больш за 30 заявак. Журы, якое складаецца з медыяэкспертаў і інвестараў, выбрала сем праектаў, якія трапілі ў інкубатар. Праекты былі накіраваны на розныя ўзроставыя і мэтавыя групы і не мелі ніякага дачынення да палітыкі. Адзін з праектаў, што перамаглі, быў відэапраект, але ніякага дачынення да тэлебачання ён не мае.

Па словах адваката, Юлія Слуцкая ўпэўненая, што яе прафесійная дзейнасць прывяла да затрымання і фактычнаму разгрому Прэс-клуба як інстытута, які развіваў незалежную журналістыку.

6 студзеня сваякі затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба перавялі на рахунак Цэнтральнага апарата Следчага камітэта забеспячэнне пакрыццё шкоды — 109 769 беларускіх рублёў. Столькі падаткаў, па версіі следства, Прэс-клуб не заплаціў у дзяржаўны бюджэт.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Нагадаем, што 22 снежня ў беларускі Прэс-клуб прыйшлі сілавікі. У офісе і дома ў супрацоўнікаў Прэс-клуба прайшлі ператрусы ці агляды. У той дзень затрымалі кіраўніцу праекта Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка Акадэміі Прэс-клуба Сяргея Якупава, аператара Пятра Слуцкага, а таксама былую журналістку БТ Ксенію Луцкіну.

31 снежня ім прад'явілі абвінавачванне. Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, Алу Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксенію Луцкіну — у саўдзеле ў злачынстве. Сяргея Якупава, грамадзяніна Расіі, вызвалілі з СІЗА і выслалі з краіны з забаронай на ўезд у бліжэйшыя дзесяць гадоў.

Цяпер Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі, Пётр Слуцкі і Ксенія Луцкіна знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Прэс-клуб — гэта адукацыйная пляцоўка, якая аб'ядноўвае журналістаў. Ён арганізоўвае і праводзіць прафесійныя трэнінгі, лекцыі вядомых рэпарцёраў і медыяменеджараў, ладзіць дыскусіі рэдакцый, медыятокі на актуальныя тэмы і г.д.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: