Адам Міхнік: Мінск — гэта не горад для дыктатуры (відэа)

Пасля прагляду дакументальнай польскай стужкі Марыі Змаж-Качановіч «Міхнік: «Будзь рэалістам, патрабуй немагчымага»», які ладзіўся ў межах фестываля праваабарончых фільмаў WATCH DOCS Belarus 2018, адбылася сустрэча з героем стужкі — вядомым барацьбітом польскай «Салідарнасці», публіцыстам, праваабаронцам, заснавальнікам і рэдактарам «Газеты Выборчай» Адамам Міхнікам.

Вось некаторыя вытрымкі з прамовы Адама Міхніка:

  • Дыялог і кампраміс магчымыя, калі аўтарытарны лідар разумее, што ў яго няма падтрымкі грамадства, няма рэсурсаў для захавання статус-кво. Але, які можа быць дыялог, калі адзін бок настроены на цывілізаваную размову, а другі б'е ў твар?
  • Калі я сядзей у турме і мяне запытвалі: «Спадар Міхнік, чаму вы не хочаце дыялогу з намі?», я маўчаў, альбо лаяўся. Бо бываюць сітуацыі, у якіх няма месца дыялогу.
  • Я зараз прыехаў у Мінск і ўбачыў, што гэта зусім іншы горад, не такі, якім я бачыў яго 25 гадоў таму. І я магу сказаць вам: Мінск — гэта не горад для дыктатуры! Думаю, што ён ніколі ў сваёй гісторыі так не расквечваўся, як сёння.
  • Відавочна, Беларусь мае шанец. Тое, што існуюць элементы грамадзянскай супольнасці — вялікі плюс для таго, каб спадзявацца на паспяховасць рэформаў.
  • Нам трэба думаць, як мы, прыхільнікі розных ідэй і поглядаў, будзем жыць разам надалей, знаходзіць агульную мову, бо мы ўсе грамадзяне адной краіны.

Больш падрабязна на відэа:



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: