ADAMI MEDIA PRIZE абвяшчае прыём заявак

ADAMI MEDIA PRIZE прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе, і з'яўляецца штогадовай узнагародай, якая прызнае працу журналістаў і работнікаў медыяў у краінах Усходняга партнёрства Еўразвязу — Азербайджана, Армені, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Мэта ADAMI MEDIA PRIZE складаецца ў тым, каб садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў розных нацыянальнасцяў, этнічных, рэлігійных i культурных груп ва Усходняй Еўропе і на Каўказе.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі кінасектару, працаўнікі тэлевізійных і навінавых праграмаў, стваральнікі рэкламных ролікаў і анлайн-кантэнту (вэб-сайтаў, інтэрнэт-відэа), якія распавядаюць гісторыі культурнай разнастайнасці і спрыяюць мірнаму суіснаванню нацыяў у агульным асяроддзі.

У 2018 годзе ўзнагарода Adami Media Prize будзе ўручаная ў 6 катэгорыях:
  • Прыз у сферы забаўляльнай сферы
  • Прыз за інфармацыю
  • Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы
  • Малады ADAMI
  • Прыз за вэб-старонку
  • Прыз за анлайн-відэа
Больш падрабязна пра катэгорыі чытайце тут.


Тэрмін падачы заявак

Да 1 ліпеня 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных да 31 снежня 2017;

Да 1 кастрычніка 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных пасля 1 студзеня 2018;

Пасяджэнне журы для абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў адбудзецца ў канцы кастрычніка, а гала-цырымонія ўручэння ўзнагародаў — на пачатку снежня 2018.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!