Адбылося паседжанне штабу грамадскага байкоту рэстарана «Поедем, поедим»

Мы заклікаем усіх людзей далучацца да кампаніі байкоту тых асобаў, якія маюць дачыненне да «Поедем, поедим», — сказаў Павел Севярынец



Фота "Радыё Свабода"

У Мінску, на офісе Партыі БНФ, адбылося паседжанне штабу грамадскага байкоту рэстарана „Поедем поедим” каля Курапатаў. У яго працы ўдзельнічалі прадстаўнікі асноўных дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі.

Кіраваў пасяджаннем штабу сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

— На штабе грамадскага байкоту мы прынялі рашэнне на працягу тыдня сфармаваць пакеты файлаў па кожным чыноўніку, уласніку, агрэсіўным наведніку і кожным пастаўшчыку рэстарацыі „Поедем, поедим”. Акрамя таго, тых людзей, якія датычныя да гэтага бізнесу. Мы зробім праз сацыяльныя сеткі кампанію байкоту ўсіх гэтых асобаў, а таксама іншых рэстаранаў групы Зайдэса. Правядзем гістарычную канферэнцыю 23 жніўня на тэму Курапатаў. Збярэм круглы стол па мемарыялізацыі Курапатаў.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні штабу прыняты звароты да цэркваў, да іўдэйскай і мусульманскай грамады ў Беларусі.

“Мы заклікаем усіх людзей далучацца да кампаніі байкоту тых асобаў, якія маюць дачыненне да “Поедем, поедим”, — сказаў Павел Севярынец.

www.racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць