Адбыўся суд над актывістам Леанідам Кулаковым

Сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым. Паседжанне праходзіла ў Смалявічскім судзе. Суддзя - Бародзіч Ліна.



Леаніда Кулакова абвінавацілі ў несанкцыяваным пікеце, які адбыўся 25 красавіка на Кургане Славы. Там ён знаходзіўся з незарэгістраваным сцягам і плакатам "Акупанты вон". Суддзя прызнала Л. Кулакова і арганізатарам, і ўдзельнікам массавага мерапрыемства - адзіночнага пікета, і асудзіла на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбываць пакаранне актывіст будзе ў Смалявічскім ІЧУ.
 
 
Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў быў затрыманы ў Менску каля свайго дома 8 мая ў 21.30. Пазней ён знайшоўся ў раённым аддзеле міліцыі ў Смалявічах.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!