Адказ «канапавых крытыкаў»: як прайшоў конкурс на найлепшую песню пра Мінск

Нядаўна жыхарам Беларусі прапанавалі ўзяць удзел у музычным конкурсе. Кожны мог выкласці ў сацсетках сваю творчасць, прысвечаную Мінску, і выйграць 1000 рублёў на запіс трэка ў прафесійнай студыі.

За тыдзень арганізатары атрымалі некалькі дзясяткаў заявак. Прапануем вам падборку самых цікавых з іх:





Пераможцам конкурсу стаў СУТЕР – у падарунак ён атрымаў 1000 рублёў на запіс і звядзенне трэка ў прафесійнай студыі.

У якасці журы выступілі Shuma, Ліса, Бакей, журналістка TUT.BY Ганна Яфрэменка і прадстаўнікі «Баржомі» – менавіта яны ацэньвалі творчасць удзельнікаў і выбіралі найлепшы трэк.

Нагадаем, што міжнародны праект «Баржомі» раскрывае характары сталіц па ўсім свеце з дапамогай мастацтва. Ён заклікае артыстаў з розных гарадоў паказаць унікальныя асаблівасці кожнага месца, адметныя рысы іх жыхароў.

«Унікальны стыль кожнай са сталіц ствараюць яе жыхары. Артысты і музыканты, дызайнеры і мастакі – іх творчасць лепш за ўсё паказвае, чым дыхае горад сёння, – кажа арганізатарка праекта і прадстаўніца «Баржомі» Кацярына Кілбас. – Мы хочам паказаць, што ўсе мы розныя, унікальныя і характэрныя – бо нават у такіх блізка размешчаных гарадах, як Кіеў, Мінск ці Масква, жыхары зусім не падобныя адно на аднаго. Гэта факт». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!