Адказ з Слуцкага хлебзавода пра назву «Бульбаш» спарадзіў хвалю зваротаў

Па інфармацыі грамадскай актывісткі Зінаіды Цімошак, дзіўны адказ з Слуцкага хлебзавода пра назву гатунку хлеба «Бульбаш» стаўся прычынай для напісання мноства шматлікіх індывідуальных зваротаў.
— Я асабіста звярнулася ў Слуцкі райвыканкам з просьбай аб прыцягненні кіраўніцтва хлебзавода да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах (адказ дадзены не на мове заяўнікаў — на рускай мове замест беларускай), а таксама за парушэнне Інструкцыі аб справаводстве ў дзяржаўных установах і арганізацыях: адказ нават не ўтрымліваў рэквізітаў асобы, якая яго падрыхтавала, імя, пасаду і подпіс асобы, якая павінна была яго падпісаць, — паведаміла Зінаіда Цімошак.

Па яе словах, падобныя звароты падпісалі і некалькі іншых случчан — у райвыканкам і ў Мінскі аблвыканкам.

«Творчы» тэкст адказу наконт хлеба «Бульбаш» як візіткі дзяржавы і прадукта, якім сустракаюць дэлегацыі на ўрадавым узроўні нарадзіў і адпаведныя запыты Аліны Нагорнай, Ігара Случака і жыхароў горада Слуцка ў Міністэрства замежных спраў аб спраўджэнні інфармацыі.

Зацікавіла неабыякавых грмадзян і інфармацыя хлебзавода аб самасвядомасці беларусаў, якая базуецца на бульбе. Адпаведны запыт накіраваны ў Міністэрства аховы здароўя.

Узгадалі случчане і пра цацку «Мішка – Бульбашык» вытворцы Fancy, і пра таварыства з абмежаванай адказнасцю «Завод Бульбашъ». Звароты пра іх прадукцыю з абразлівай мянушкай накіраваныя і на імя вытворцы, і ў Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання. Таксама сямёра случчан звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбай аб правядзенні экспертызы наконт абразлівасці тэрмінаў «бульбаш», «маскаль», «жыд», «пшэк», «лабус», «нігер» і «хахол», а ў Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання — аб неабходнасці прыняцця прававога акту, які забараніў бы выкарыстоўваць дадзеныя мянушкі ў сферы гандлю і паслуг.

Што пасееш, то і пажнеш. Відавочна, што неахайныя адносіны да нацыянальных святынь адных катэгорый насельніцтва спараджаюць маральны супраціў другіх, паколькі абражаюць самае дарагое.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-30 16:58:14
Тут некалькі супярэчнасцей, якія звязаны з незалежнасцю РБ, якая нечакана звалілася нам на карак 27 гадоў таму, калі мы спакойна лазілі па дрэвах і не думалі аб дзяржаве. Супярэчнасці:
- б-ч-б адраджэнская або адмарож#аная на ўсю б-ч-б галаву некаторых змагароў. Гэта супярэчнасць цягнецца з Вялікіх Ленінскіх Часоў, калі, як вядома, кожная б-ч-б даярка ці б-ч-б дояр ведалі і верылі ў тое, што яны могуць кіраваць дзяржавай, калі яна зваліцца ім на карак. Тое ж самае адбылося, калі б-ч-б дояры і даяркі распачалі так зв адраджэнне. Вось таму яны ўжо 30 гадоў шкодзяць дзяржаве, народу і эканоміцы РБ;
- другая супярэчнасць гэта ПРАВЫ згаданых дояраў МУЦІЦЬ ваду ў РБ і ПРАВЫ вытворца прадукцыі РАБІЦЬ БІЗНЕС на карысць фірмы і дзяржавы. Гэтую супярэчнасць павінна вырашыць улада. То бок зрабіць так Законам, каб ніводная б-ч-б даярка ці дояр НЕ СУНУЛІ СВОЙ б-ч-б нос у бізнес вытворцаў. Бо толькі бізнесоўцы ведаюць ЯК ім рэкламаваць свой тавар, якой этыкеткай, каб ад іх справы была карысць РБ.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-30 22:28:20
Вось хто можа адказаць,хто такія "бульбашы"?Для гэтага трэба ведаць крыху гісторыю другой сусветнай вайны ў Беларусі.Ў 1941 годзе "Тарас Бульба" (Баравец) разам з беларускімі нацыяналістычнымі фармаваннямі выбіў астаткі савецкіх войскаў з беларускага Палесся.Потым яго фармаванні удзельнічалалі ў барацьбе з савецкымі партызанамі,польскімі Арміі Краёвай,удзельнічалі ў генацыдзе польскага насельніцтва на Валыні.Частка з іх служыла ў батальёнах "шума" (шуцманшафт),выконваючы ахоўныя і карныя функцыі.Таму насельніцтва Палесся з-за мянушкі лідэра назвала іх "бульбашамі".На гэты конт ёсць шмат артыкулаў і ў расійскай рэкцыйнай прэсе,напрыклад,сумназнакамітым "Рэгнуме".Так што тут справа не толькі ў зневажальнай для беларусаў назвы,а і ў ідэялогіі.Ну,вось,напрыклад,назвалі б хлеб "Кацап".Як бы гэта гучала?Акрамя таго,размаўляў з расійцамі.І пачуў ад іх слова "бульбашы" у дачыненні да каго?Бульбашы,Туркменбашы,вось што яны мелі на увазе.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-30 22:43:39
Крыху дапоўню.Трэба маркетолагам завода і кіраўніцтву ведаць гістарычныя карані назваў,каб гэта не гучала недарэчна і абражальна для насельніцтва.На вялікі жаль,большасць нашага насельніцтва мала ведае гісторыю сваёй краіны.Таму яны і думаюць.што бульбашы гэта тыя,хто есь многа бульбы.На самой справе беларусы ядзяць бульбы не болей,чым.напрыклад,палякі ці украінцы.Так што назва хлеба "Бульбаш" павінна быць зменена,беларусы не маюць ніякага амаль што дачынення да фармаванняў Бараўца,а хлеб назвалі так чаму?Між іншым,раней наконт гарэлкі ўжо быў артыкул,таму змены ў яе назве зрабілі мінімальнымі "Бульбашъ".