
Адкрылася віртуальная выстава «Беларусь будучыні. Моц жаночай волі»
- Грамадства
- 28-11-2020
Жанчыны — гэта моц.

Яна прысвечана падзеям у Беларусі пасля выбараў, якія выклікалі наступныя жорсткія затрыманні і катаванні зняволеных. Выстава прысвячаецца ўсім тым, хто нягледзячы на небяспеку рэпрэсій і гвалту, усё роўна сумленна і непрадузята выказвае сваё меркаванне, а таксама фотакарэспандэнтам, якія праз аб'ектыў працягваюць адлюстроўваць і захоўваць грамадска важныя гісторыі, гаворыцца ў апісанні выставы.
Выстава была створана ў супрацоўніцтве з незалежнай платформай SHKLO, які будзе пашыраць працы беларускіх фатографаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!