Адкрытая сустрэча «Напэўна, я таксама дыслексік»

У культурным цэнтры «Корпус» (вул.Машэрава, 9) 23 траўня ў 19:00 адбудзецца адкрытая сустрэча для дарослых людзей з дыслексiяй або прадчуваючых, што яны такавыя. 

Сустрэчы ладзiцца прыватнай ініцыятывай Dyslexia Belarus. Пры падтрымцы спецыяліста на сустрэчы вы будзеце мець магчымасць вызначыць свой вiд дыслексіі, даведацца пра спосабы карэкцыі ў дарослым узросце і пазнаёміцца з такімі ж людзьмі, якія маюць праблемы з чытаннем і/або пiсьмом.

У Беларусі дарослыя людзі з дыслексіяй пачынаюць разумець, што менавіта з імі адбываецца і якую назву гэта мае з навуковага пункту гледжання толькі каля 20-30 гадоў, выпадкова прачытаўшы артыкул у інтэрнэце або пачуўшы слова "дыслексія" ад знаёмых. Атрымоўваецца, што самы складаны час навучання ў школе і ВНУ ўжо за плячыма, але праблемы з чытаннем і/або пісьмом нікуды не сыходзяць. Хтосьцi да гэтага моманту ўжо змог самастойна выбудаваць сабе добрую псіхалагічную браню ад нападак з боку неталерантнага грамадства — "грамарэй нацыі" або прамых ці ўскосных намёкаў на неадукаванасць, — а хтосьцi менш устойлівы да жорсткай крытыцы і працягвае штодня пакутаваць, маючы патрэбу ў падтрымцы.

Пазналі сабе? Вы дарослы чалавек, які пару дзясяткаў гадоў здагадваецца, што з ім штосьцi не так і хоча высветліць дакладна што? Альбо вы маеце афіцыйнае пацверджанне дыслексii, але ад гэтага не лягчэй? Менавіта для вас, дарослых людзей з дыслексіяй (або з падазрэннем на яе), ладзiцца сустрэча, на якой квалiфiкаваны спецыяліст:
 - дапаможа вызначыць, ёсць у вас дыслексія цi няма,
- раскажа, якім чынам нават цяпер вы можаце адкарэктаваць дыслексiю і павялічыць хуткасць чытання або паменшыць колькасць памылак.

Акрамя таго, падчас рэгістрацыі вы зможаце напісаць свой канкрэтны запыт, і спецыялісты паспрабуюць даць на яго адказ на мерапрыемстве.

Калі ў вас няма праблем з чытаннем і пісьмом, але вас цiкавiць тэма дыслексii, смела рэгіструйцеся!  


ПРАГРАМА:
Крыху тэорыі: слухаем што такое дыслексія, чаму і якія бываюць віды.
Крыху практыкі: вызначаем свой вiд дыслексіі і падбіраем праграму карэкцыі .
Нэтворкiнг: знаёмімся і ўступаем у суполку #dyslexiabelarus
Хатняя праца: атрымліваем спіс літаратуры і рэсурсаў для самастойнага вывучэння

Запрошаны эксперт: Наталля Аўсянік — кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, ліцэнзаваны прыватны псіхолаг. Сфера навуковых інтарэсаў: псіхафізіялагічныя прычыны дысграфii і дыслексіі, шляхі іх пераадолення. Вучылася ў Англіі метадy пераадолення дыслексіі Дэйвіса. Аўтар 60 навуковых прац (у т. л. 3-х манаграфій па праблеме навучання чытанню і пісьму); 17 кніг з серыі «навучанне дашкольнікаў».  

Уваход вольны

Абавязкова папярэдняя рэгiстрацыя:

Мерапрыемства ладзiцца ў падтрымку фандрайзiнгавай кампанii з мэтай навучання 100+ настаўнiкаў, падтрымаць кампанiю можна тут.

Мерапрыемства ў facebook

Dyslexia Belarus — гэта праект ініцыятыўнай групы дарослых людзей з дыслексіяй і экспертаў у галіне адукацыі, які накіраваны на памяншэнне інфармацыйнага вакууму і дэзінфармацыі аб дыслексіі і стварэння супольнасці людзей, якiя так ці інакш сутыкнуліся з праблемай дыслексіі (дарослыя людзi з дыслексіяй, бацькі дзяцей з дыслексіяй, настаўнiкi, спецыялісты ў галіне нейрапсіхалогіі, лагапедыі, дэфекталогii і г. д.).






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: