Адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржкіравання супраць гвалту даслалі ў дзяржаўныя структуры

Аднак асабістыя даныя людзей, якія падпісалі ліст, не былі перададзеныя.


Супольнасць «Сумленныя людзі» і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (кіраўнік Павел Латушка) даслалі ў дзяржаўныя структуры Беларусі адкрыты ліст з патрабаваннем прыняць захады для пераадолення грамадска-палітычнага крызісу.

Пра гэта паведаміў ТГ-канал Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Ліст, які падпісалі больш за 1674 супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, пераслалі ва ўрад, у адміністрацыю Лукашэнкі, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Генеральную пракуратуру, Вярхоўны і Канстытуцыйны суды і ўрад.

У лісце падпісаліся былыя і дзейныя дзяржаўныя служачыя, якія выступаюць супраць гвалту і за мірнае ўрэгуляванне палітычнага канфлікту ў Беларусі.

Ключавыя патрабаванні адкрытага ліста:

— спыніць гвалт;

— вызваліць палітвязняў;

— прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт над пратэстоўцамі, і ЦВК — за фальсіфікацыю выбараў;

— правесці новыя выбары прэзідэнта Беларусі.

Згодна з умовамі збору подпісаў, імёны чыноўнікаў гатовыя былі апублікаваць у выпадку збору звыш 5000 подпісаў, таму імёны называць не сталі, але падагульнілі некаторыя звесткі пра людзей, якія падпісалі ліст.

1273 чалавекі, які падпісалі адкрыты ліст, пазначылі, што з'яўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі (76%), а 401 — былымі (24%). Большасць з іх спынілі службу ў перыяд пасля жніўня 2020 года.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: