Адкрыты збор сродкаў на помнік Алесю Ліпаю

23 жніўня споўніцца год, як пайшоў з жыцця Алесь Ліпай — паэт, журналіст, рэдактар, выдавец, патрыёт.
Яго больш няма з намі, але працягваюць жыць яго шматлікія добрыя справы, зробленыя ім для Беларусі, якую ён так шчыра любіў.

Легенда сярод журналістаў. Ён быў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. А ў 1991 годзе заснаваў першае незалежнае інфармацыйнае агенцтва — БелаПАН.

Аўтар трох зборнікаў вершаў. Некаторыя з іх сталі песнямі. Спрабаваў сябе ў прадзюсаванні кіно.

Стварыў першую інтэрнэт-газету Беларусі Naviny.by. А у 2018 годзе па ініцыятыве Ліпая БелаПАН стаў генеральным партнёрам свята ў гонар стагоддзя БНР.

Да першай гадавіны смерці Алеся Ліпая на яго магіле ў Рудзенску ў сарака кіламетрах ад Мінска, дзе пахаваны яго маці і сястра, будзе ўсталяваны помнік, над якім цяпер працуе скульптар Вадзім Мацкевіч.

Фігура Алеся і ўсе яго добрыя справы вартыя памяці. І вартыя помніка.

На краўдфандынгавай платформе Ulej адкрыты збор сродкаў на ўстаноўку помніка.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!