Адкрыты збор сродкаў на стыпендыю для беларускіх студэнтаў
- Грамадства
- 04-11-2018
ЗБС заклікае ахвяраваць на стыпендыю імя Аркадзя Смоліча — незалежную стыпендыю для беларускіх студэнтаў і студэнтак
Мэта заснавальнікаў стыпендыі — маральна і матэрыяльна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі. Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыю падтрымліваюць шэраг знакамітых беларускіх культурных і грамадскіх дзеячоў. Студэнты, што маюць свае культурныя, сацыяльныя, грамадскія ідэі і праекты, могуць атрымаць стыпендыю, падаўшы заяўку да 10 снежня.
Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!