Адменены хатні арышт для Ліліі Уласавай

Улады адмянілі хатні арышт у дачыненні да юрыста і чальца прэзідыума Каардынацыйнай Рады Ліліі Уласавай, якую 19 кастрычніка вызвалілі з СІЗА КДБ.

Фота: з асабістага архіва Ліліі Уласавай

Пра гэта распавёў яе муж, Уладзімір Іскарцаў, паведамляе www.racyja.com.

«Мы самі не можам усвядоміць, што гэта адбылося, — кажа муж Ліліі Уласавай Уладзімір Іскарцаў на пытанне, як яны ўспрынялі рашэнне следства аб адмене хатняга арышту. — Паўтара месяца знаходжання ў СІЗА паказалі, што надзеяў мець не даводзіцца, але ўсё ж такі розум перамог. Спадзяемся, што ён пераможа і ў дачыненні да іншых затрыманых», — перадае яго словы tut.by.

На пытанне пра самаадчуванне жонкі Уладзімір Сяргеевіч удакладніў: адчуваецца, дзе яна была". Бліжэйшым часам Лілія Уладзіміраўна будзе аднаўляцца.

Паводле яго, з Ліліі Уласавай знятыя ўсе абмежаванні. Следства палічыла, што няма неабходнасці ўсталёўваць іншую меру стрымання. Цяпер яна зможа свабодна перасоўвацца, мець зносіны з роднымі, калегамі і сябрамі.

Лілія Уласава — чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады, у склад якой увайшлі таксама пісьменніца Святлана Алексіевіч, дыпламат Павел Латушка, юрыст Максім Знак, сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Вольга Кавалькова, прадстаўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі, каардынатар штаба Бабарыкі і паплечніца Ціханоўскай Марыя Калеснікава.

Паводле www.racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: