Адменены прысуд фанатам, якія атрымалі гіганцкія турэмныя тэрміны за бойку

Ужо паўтара года працягваецца гісторыя з трыма фанатамі мінскага «Тарпеда», якія былі арыштаваныя за бойку ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Тады фанаты вярталіся з выезду ў Івацэвічы, дзе іх клуб гуляў у матчы Кубка Беларусі.
Акцыя салідарнасці з фанатамі «Тарпеда»

Акцыя салідарнасці з фанатамі «Тарпеда»

Істотных траўмаў падчас бойкі нанесена не было, пацярпеў аўтамабіль. Абвінавачаныя сплацілі кампенсацыю шкоды.

Першы суд, які адбываўся ў Стоўбцах, прызнаваў фанатаў «Тарпеда» вінаватымі па артыкулах 339 ч. 3 «Хуліганства з прымяненнем зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў», яшчэ дваіх асудзілі па артыкуле 218 ч. 3 «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя арганізаванай групай».

Адзін з хлопцаў атрымаў 9 гадоў зняволення, яшчэ двое — па 8,5. Пасля справа пераглядалася ў Мінскім абласным судзе, і на гэты раз аднаму з фанатаў скінулі тры гады, у выніку прысуды гучалі так: 9, 8, 5,5 года зняволення.

Аднак зноў была пададзеная апеляцыя. У выніку і гэты прысуд быў адменены. Фанаты «Тарпеда» не вызваленыя, яны прыцягваюць знаходзіцца ў СІЗА. Але справа будзе разглядацца ўжо ў трэці раз.

Калі і дзе будзе адбывацца новае паседжанне, пакуль невядома. Магчыма, што яно зноў пройдзе ў Стоўбцах.

Многія звяртаюць увагу, што фанаты за звычайную бойку без ахвяраў атрымалі болей, чым некаторыя часам атрымліваюць за забойствы.

З арыштаванымі фанатамі «Тарпеда» салідарызуюцца ультрас іншых каманд: «Нафтана», «Ліды», маскоўскага «Тарпеда», ФК «Арол» і іншых.

ЗП, nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: