Адміністрацыя «Дана Мола» перашкаджала збіраць подпісы за Леаніда Кулакова

Адміністрацыя «Дана Мола» перашкаджала збору подпісаў па вылучэнні Леаніда Кулакова кандыдатам у дэпутаты.

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра “Дана Мол”, што каля станцыі метро “Усход”, спрабавала перашкодзіць правядзенню пікета па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

У другой палове дня 9 верасня, калі сябры ініцыятыўнай групы актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова распачалі збор подпісаў, да іх падышоў ахоўнік гандлёвага цэнтру і загадаў згарнуць пікет, паколькі, маўляў, гэта прыватная тэрыторыя.

Супрацоўнікі міліцыі, якія былі выкліканыя да месца канфлікту, ніякіх парушэнняў не ўгледзелі, тэрыторыю палічылі грамадскім месцам. Затым адміністрацыя гандлёвага цэнтру выклікала прадстаўніка выбарчай камісіі па  Каліноўскай акрузе №108.

Як паведаміў праваабаронцам Леанід Кулакоў, у выніку перамоў яму давялося прыбраць замацаваны да будынку скотчам бел-чырвона белы сцяг, які больш за ўсё раздражняў адміністрацыю “Дана Мола”.

Зараз канфлікт вычарпаны і збор подпісаў працягваецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: