Аляксеенкава з бацькам
Нагадаем, побытавы канфлікт юрысткі Марыі Аляксеенкавай са знаёмай скончыўся крымінальнай справай і прызнаннем Марыі псіхічна нездаровым чалавекам. У сваю чаргу Марыя і яе законны прадстаўнік, бацька Карэн Іоанісіані лічаць, што сталі ахвярамі замоўнай крымінальнай справы і вінавацяць следчых у фальсіфікацыях.
Падрабязна пра гэтую гісторыю:
У кастрычніку адбылося паседжанне Мінскага гарадскога суда, падчас якога судовая калегія
не знайшла падставаў адмяняць пастанову суда Цэнтральнага раёна Мінск пра прымусовае лячэнне Марыі. Зараз жа прыйшоў адказ і з Адміністрацыі прэзідэнта, куды Марыя з бацькам высылалі скаргу.
Сыходзячы з адказа, з адміністрацыі зварот перанакіравалі ў Генеральную пракуратуру, а тая ў сваю чаргу — у гарадскую пракуратуру г. Мінска.
У гарадской пракуратуры зварот Марыі з прыкладзенымі дакументамі ацанілі, як «скаргу ў парадку нагляду на пастанову суда». А для разгляду такіх скаргаў павінна быць сплочаная дзяржаўная пошліна. Па гэтай прычыне ў пракуратуры проста адмовіліся разглядаць зварот Марыі Аляксеенкавай.
Нягледзячы на часовыя няўдачы, Марыя Аляксеенкава не мае намеру спыняць барацьбу за адмену непраўдзівага дыягназу і прысуда ды разам з адвакатам рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд.