Адміністрацыя Слуцкага хлебазавода: «Бульбаш» — візітная картка нашай дзяржавы

Цікавы адказ атрымалі грамадскія актывісты са Слуцка ад адміністрацыі Слуцкага хлебазавода наконт змены назвы гатунку хлеба «Бульбаш».


Нагадаем, 30 жыхароў Слуцка ў калектыўным звароце на імя дырэктара Слуцкага хлебазавода выказалі думку, што назва хлеба «Бульбаш» прыніжае нацыянальную годнасць беларусаў, паколькі з’яўляецца абразлівай мянушкай у адносінах да нашага народа і папрасілі замяніць яе.

— Адказ мяне здзівіў як па змесце, так і па форме, — гаворыць слуцкая актывістка Зінаіда Цімошак. — Па-першае, на ім ёсць усе рэквізіты завода, але няма подпісу кіраўніка прадпрыемства Дзмітрыя Чырца, да якога мы звярталіся. Адказ наўпрост безыменны — ад усяго калектыву ААТ «Слуцкі хлебазавод». Да таго ж напісаны рускай мовай, што супярэчыць заканадаўству аб зваротах грамадзян, паколькі калектыўны зварот грамадзян быў напісаны па-беларуску.


Некаторыя вытрымкі з ліста проста просяцца, каб іх прывесці ў натуральным выглядзе:

«Главный продукт питания белорусов — это картошка. То наше традиционное, родное и близкое, на чем базируется самосознание людей».

«На международной выставке во Франции хлеб «Бульбаш» был помещен устроителями выставки на самое почетное место; хлеб (благодаря, отчасти, и колоритному названию) стал предметом высокого интереса для иностранных представителей и гордостью нашей делегации».

Таксама аўтары пісьмовага адказу лічаць, што «бульба» — «это то, что отличает белорусов от других наций, это — национальная «фишка» белорусов», а хлеб «Бульбаш» — візітная картка нашай дзяржавы.

Зразумела, што пасля такіх высноў «патрыятычныя» аўтары пісьмовага «шэдэўра» лічаць, што скарыстанне слова «Бульбаш» у назве хлеба не супярэчыць дзейснаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь і прававых асноў для забароны вытворчасці і рэалізацыі хлеба «Бульбаш» няма.


Фактычна адказ дадзены не па сутнасці звароту, паколькі заяўнікі прасілі змяніць назву гатунку прадукцыі і нічога не мелі супраць самой бульбы і якасці дадзенага каравая. Большая частка адказу, аднак, прысвечана ўхваленню беларускай бульбы, замест назвы «беларус» ужытае слова «белорус», і нават зроблена выснова, што на бульбе грунтуецца «самасвядомасць беларусаў».

Наколькі хлеб «Бульбаш» сапраўды з’яўляецца візітоўкай нашай дзяржавы — гэта можна будзе высветліць толькі пасля звароту да кіраўнікоў дзяржавы. Пакуль жа карэспандэнт НЧ папрасіў пракаментаваць адказ ад «калектыву ААТ «Слуцкі хлебазавод» трох нацыянальна свядомых беларусаў.


Лідар хрысціянскіх дэмакратаў і абаронца Курапатаў Павел Севярынец адзначыў:

— Адказ Слуцкага хлебазавода зняважлівы адразу з некалькіх прычынаў. Па-першае, калі вам даслалі зварот па-беларуску, будзьце ласкавыя, у адпаведнасці з заканадаўствам, адказаць на мове звароту. Па-другое, давайце будзем шчырымі: прадстаўнікі хлебазавода «ўключаюць дурня» і замест адказу па сутнасці на пытанне «Чаму ўжываецца зняважлівая мянушка беларусаў?» пачынаюць разважаць «про значение картошки в жизни белорусов». Па-трэцяе, адказ увогуле абразлівы для заяўнікаў: не ўтрымлівае ніякіх прабачэнняў, маўляў, зневажалі і будзем зневажаць.

Па-чацвёртае: менавіта ААТ «Слуцкі хлебзавод» пастаўляе хлеб у рэстарацыю каля Курапат «Поедем, поедим». Мінчукі адмовіліся гэта рабіць. Па-мойму, усё тут зразумела. Патрэбна далучацца да байкоту Слуцкага хлебазаводу, абвешчанага абаронцамі Курапат — да таго часу, пакуль кіраўніцтва пекараў не выправіцца і не здыме мянушку з назвы тавараў.

Юрыст Ігар Случак кажа:

— З юрыдычнага пункту гледжання адказ парушыў два артыкулы Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях: артыкул 9.13 (парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян — адказ дадзены невядомай асобай і на ім няма подпісу), артыкул 9.22 (атрыманне адказу не на мове заяўніка). Таксама тут ёсць спрэчныя пытанні, якія закранаюць Грамадзянскі кодэкс і могуць прывесці да грамадзянскага працэсу. Таксама з адказу вынікае, што прадпрыемства бярэ на сябе функцыі Міністэрства замежных спраў. Ёсць у адказе і спасылка на тое, што назва «Бульбаш» падабаецца большасці пакупнікоў. З гэтага вынікае, што прадпрыемства праводзіла сацыялагічнае апытанне, на правядзенне якога патрэбны спецыяльны дазвол. Цікава, ці ёсць такі дазвол у прадпрыемства? Парушана і інструкцыя па справаводстве, бо бланк ААТ «Слуцкі хлебзавод» аформлены з памылкамі як у рускамоўнай, так і ў беларускамоўнай частцы.

Случчанка Аліна Нагорная, грамадская актывістка, перакананая:

— Відавочна, што адказ парушае не толькі заканадаўства, але і маральныя нормы. «Бульбаш» — абразлівая мянушка беларусаў. Плануем зрабіць запыт у Міністэрства культуры і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа з мэтай атрымаць пацвярджэнне таго, што «бульбаш», як і «маскаль», «пшэк», «хахол», «нігер», ёсць абразай па нацыянальнай альбо расавай прыкмеце. Пасля атрымання адказу плануем апублікаваць петыцыю да Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каб гандлёвая марка «Бульбаш» была выведзена з публічнага ўжытку і сферы грамадска-прававых зносін. Любы жадаючы зможа падпісаць яе анлайн. Бо назва «Бульбаш» — гэта пытанне не толькі асобнага гатунку мясцовага хлеба, але, у першую чаргу, палітычнае, паколькі закранае гонар Беларусі на міжнароднай арэне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-27 16:53:50
Бач, во як мая гандлёвая марка БУЛЬБАШ спатрэбілася Беларусі праз 22 гады, як я яе прыдумаў і запантэтаваў у РБ. Дойдзіце бел-чырвона-белыя калі-небудзь і да іншых маіх патэнтаў РБ. Напрыклад б-ч-б сцяг з беларускім арнаментам усярэдзіне замест чырвонай паласы, сістэмы абслугоўвання ў рэстарацыі і гэтак далей. Пра сістэму і сцяг некалі НН пісала (не пра мае). Яна пісала пра японскую ситэму і сцяг які быццам бы прыдумалі маладыя беларусы. Але калі я атрымаў патэнт, то тыя маладыя беларусы яшчэ на гаршках сядзелі ці пад стол пешшу хадзілі. Японцы ж падобнае майму патэнту запатэнтавалі праз некалькі гадоў пасля маёй публікацыі. Лёд тронулся господа присяжные заседатели - мы идем к рынку. Ну а я з сваім патэнтамі быў там болей за 20 гадоў таму.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-27 17:09:40
Дадам да свайго камента тое што тут ужо было на НЧ. Патэнт на гандлёвую марку БУЛЬБАШ праз Вышэйшы Гаспадарчы Суд РБ (бо іcцом да мяне было СП, то бок іншаземнае прадпрыемства), на падставе не выкарыстання болей за пяць гадоў (я быў у Штатах), спынілі дзейнасць адны з фігурантаў справы вакол Курапат. Называць іх не буду, але яны на кожнай старонцы любога выдання ў тэме рэстаран на костках. Дык вось дзейнасць МАЁЙ МАРКІ спынілі, а БУЛЬБАШ зарэгіць не змаглі, бо мяркую, новы патэнт не праходзіў па крытэрыю НАВІЗНА. Тады гэтыя змагары рэстарацыі на костках прыпісалі літару Ъ. Я лічу гэта памылкай Патэнтнага ведамства, бо такім чынам можна выдаць патэнт на МТЗЪ, напрыклад.

Што датычыцца ліста 30 бел-чырвона-белых cлуцкіх паўстанцаў супраць назвы і гандлёвай маркі хлеба БУЛЬБАШ, то гэта ўсяго толькі быццам бы ўра-патрыятычныя гульні бел-чырвона-белых ў бел-чырвона-беласць. Пустэча адным словам.
  • Дзед
  • 2018-08-27 23:50:49
Плешча абы што пакрыўджаны Вечнасьцю.
  • катя1233
  • 2018-08-28 12:23:18
Мне лично хлеб Очень нравится - вкусный, название от слова "бульба" и что здесь так затрагивает ЗАЩИТНИКОВ - большой вопрос. Я думаю, что люди просто нашли тему и желают на ней сделать себе "ИМЯ" или "хайп" . В республике два национальных языка и большинство информации везде на русском языке. А вот слутчанам призывать байкотировать продукцию - это уже ГРУБО и это мягко сказано, но выражаться здесь нельзя. А люди просто деньги "отрабатывают"
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-28 14:53:39
Цікава.а спадабаля б рускаму чалавеку.калі б яго назвалі "кацапам"?Украінца "хахлом"?Чачэнца ці якога небудзь чалавека з Каўказу "нацмэнам"?Ініцыятыва грамадская,гэтая назва носіць у сябе нейкую колькасць непавагі да насельніцства нашай краіны.А спадар Старкоў,які і тут паспеў адзначыцца,робіць гэта,хутчэй ўсяго не па уласнаму жаданню,а з нейкай іншай мэтай.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 17:55:05
Я гляджу ты апусціўся Новы час ніжэй плінтусу і стаў друкаваць каментары пра Старкова, а не пра тэму. Я гэта ўсё ўжо гэта праходзіў. Дачакаешся і ты новага часу без мяне. Колькі ён каштуе?

Кім толькі мяне не называлі па жыцці?! але ніколі не адчуваў крыўды на бульбаша. Нейкі ты быў лепшы Новы час, але ўсё роўна стаў бел-чырвона-белым...

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: