Несанкцыянаваная акцыя ў ... фоташопе?

Фота, з-за якога актывіст правёў выходныя на Акрэсціна, выявілася фейкам. 
Пра гэта Пётр Маркелаў напісаў на сваёй старонцы ў фейсбуку.

У пятніцу, 1 чэрвеня актывіста Петра Маркелава выклікалі на прафілактычную размову ў Маскоўскае РУУС у 13 гадзін. Маркелаў паспеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу аднаго). Тэлефон актывіста недаступны, у РУУС адказваюць, што яго там няма.

Каля 17 гадзін праваабаронцам стала вядома, што над Пятром Маркелавым адбываецца суд. Суддзя — Таццяна Мотыль.

На судзе над Пятром Маркелавым

На судзе над Пятром Маркелавым


Адміністрацыйны разгляд справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП адбываўся 4 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска. У судзе Пётр Маркелаў заявіў, што парадак не парушаў, ніякі плакат не трымаў.

Актывіста прыйшло падтрымаць шмат людзей. Зала на словы "Прошу всех встать, суд идёт!" ніяк не рэагавала. На што суддзя Таццяна Мотыль адказала: "Спасибо, можете садиться!" Пасля трох перапынкаў, пратакол Пятра Маркелава адправілі на дапрацоўку ў Маскоўскае РУУС. У супрацоўніка міліцыі Астаф'ева, які склаў пратакол, не было ніякіх доказаў здзяйснення актывістам правапарушэння 31 траўня, акрамя апублікаванага артыкула.

На судзе над Пятром Маркелавым

На судзе над Пятром Маркелавым


Нагадаем, актывіст Пётр Маркелаў 31 траўня нібыта сфатаграфаваўся каля будынка МУС з плакатам «Заблакуйце 86.57.250.202». Гэтыя лічбы абазначаюць IP-адрас сайта Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэтым ён выказаў сваю нязгоду з блакіроўкай шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку сайту Грамадзкага руху «Дзея», сайту ініцыятывы за дэкрыміналізацыю 328 артыкула Крымінальнага кодэкса Legalize Belarus.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!