Адміністрацыйную справу супраць гомельскіх фрылансераў спынілі

Адміністрацыйную справу супраць нашых калег з Гомеля Яўгена Меркіса і Марыны Драбышэўскай спынілі праз адсутнасць доказнай базы.
Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс, Фота з фэйсбука Марыны

Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс, Фота з фэйсбука Марыны

Нагадаем, 25 сакавіка журналістаў выклікалі у Цэнтральны РАУС Гомеля і апыталі наконт сюжэта пра закрыццё філіяла Веткаўскага музея, што быў паказаны на тэлеканале «Белсат». Фрылансераў вінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 адміністрацыйнага кодэкса (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Нашу калегу Марыну Драбышэўскую выклікаюць у пракуратуру і міліцыю (дапоўнена)


Але ўжо 29 сакавіка журналістам паведамілі, што адміністрацыйны працэс па дадзенай справе спынены праз адсутнасць доказаў.

Гомель рызыкуе страціць адну са сваіх «пярлін» — філіял Веткаўскага музея


Раней Марыне Драбышэўскай і Яўгену Меркісу вынеслі пракурорскія папярэджанні за супрацу з «Белсатам», якія журналісты плануюць абскарджваць. 

Меркіс у гэтым месяцы ўжо аднойчы быў пакараны штрафам у 30 базавых велічыняў за асвятленне акцыі недармаедаў у Рагачове. Таксама на яго склалі яшчэ два пратаколы па артыкуле 22.9 за стрым з акцыі абураных беларусаў у Пінску і за інтэрв'ю з дэпутатам Марзалюком у Магілёве. Паводле двух апошніх пратаколаў неўзабаве чакаюцца суды. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: