«Адмоўлена ў жыцці»: інфармацыйная акцыя праваабаронцаў

Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы з раздачай спецвыпуска газеты «Народная Воля».


Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Спецвыпуск газеты прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Упершыню матэрыялы спецвыпуска склалі творы вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў і паэтаў, такіх як Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка.

Больш за дзве тысячы асобнікаў "Народнай Волі" былі раздадзеныя літаральна за пару гадзінаў. Людзі ахвотна бралі іх і цікавіліся тэмай смяротнага пакарання.



Юрыст ПЦ "Вясны" Аляксей Лойка раздае "Народную Волю"

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі пры раздачы спецвыпуска "Народнай Волі"

Каардынатарка валантэрскай службы "Вясны" Анісія Казлюк і валантэрка "Вясны"

Мінакі знаёмяцца з "Народнай Воляй"

Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў раздае "Народную Волю"

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: