Адсядзеўшыя ў Жодзіне: «Проста душагубка была»

Тыя, хто адбывае суткі ў ізалятары горада Жодзіна, паведамляюць пра жудасныя ўмовы.
Таццяна Рэут распавяла «Балсату» пра ўмовы ўтрымання: «Там дзе нас утрымлівалі спачатку, проста душагубка была... Ужо ў Жодзіна ў камеры на 8 чалавек нас было 13. Першыя два дні яшчэ былі матрацы, пасля іх забралі. Яшчэ праз 3 – пледы і прасціну... Кармілі больш-менш, нават лекі прыносілі. Самае страшнае – білі хлапцоў. Там ёсць зусім скаты, а ёсць досыць добрыя людзі. Пабываўшы там, скажу, што лепш няхай там больш добрых людзей застанецца працаваць».

Таццяну затрымалі каля плошчы Бангалор за тое, што яна здымала затрыманне людзей на свой тэлефон.

Іншыя хлапцы, якія сёння выйшлі распавялі: «Нас не білі, але пасля выхаду навіны пра Урбановіча Дзяніса, пачалі пагражаць, што распаўсюдзяць у інтэрнэце нашыя персанальныя дадзеныя. Не ведаю, што ён меў на ўвазе..».

«З намі сядзеў вясёлы дзед. Толькі дзякуючы яму, мы маглі трымацца гэтыя дні..»




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: