Адвакат Калеснікавай Людміла Казак у — ІЧУ на Акрэсціна

Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак — у ІЧУ на Акрэсціна па адміністрацыйнай справе, артыкул у ІЧУ не ўдакладняюць, паведаміў TUT.BY яе абаронца Віктар Мацкевіч.

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY


Нагадаем, Людміла Казак перастала выходзіць на сувязь у чацвер днём. У 13.50 Людміла рассталася са сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае пасяджэнне, але ў суд яна не прыехала. Яе машына засталася прыпаркаваная на Камуністычнай.

У 20 гадзін у ГУУС Менска ТАСС паведамілі, што Людміла Казак затрыманая за адміністрацыйнае правапарушэнне і знаходзіцца ў РУУС.

Прыкладна з 18 гадзін муж Людмілы спрабаваў падаць у Цэнтральны РУУС заяву аб яе выкраданні.

— Паставы міліцыянт, які падышоў да закрытай брамкі, сказаў яму і мне, што Людмілы Казак у РУУС няма, а падаць заяву не ўпусціў. Ніхто са службовых асоб Цэнтральнага РУУС на працягу двух гадзін не выйшаў да нас. Таму мы паехалі і падалі заяву ў ГУУС Менгарвыканкама — распавёў Віктар Мацкевіч.

У гэты час ад кіраўніцтва Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў паступіла інфармацыя, што Казак затрыманая і знаходзілася ў Цэнтральным РУУС.

— Калі мы з адвакатам Святланай Гарбаток вярнуліся ў Цэнтральнае РУУС, паставы міліцыянт зноў выйшаў да брамкі і паўтарыў, што Людмілы ў РУУС няма. Мы пакінулі свае дакументы ў пацверджанне паўнамоцтваў абаронцаў, — кажа Мацкевіч.

У 22 гадзіны ў ІЧУ на Акрэсціна абаронцу паведамілі, што Людміла Казак знаходзіцца там па адміністрацыйнай справе, па якім артыкуле — інфармацыю даць не могуць.

— Хачу нагадаць супрацоўнікам міліцыі, што ў адпаведнасці з нормамі ПВКаАП аб месцы ўтрымання адміністрацыйна затрыманага па яго просьбе паведамляецца членам яго сям'і і адвакату, а орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, абавязаны забяспечыць права на абарону. Немагчыма ўявіць, што Людміла не прасіла патэлефанаваць яе мужу і калегам. Па ўсёй верагоднасці, заўтра справа будзе разгледжаная судом —   выказаў меркаванне Віктар Мацкевіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: