Адвакат: Суд над Сяргеем Ціханоўскім будзе доўгім

Абаронца палітвязня Наталля Мацкевіч выказалася пра гэта ў Твітары.
«Дзесяць з паловай тыдняў працягваецца судовы працэс над Ціханоўскім і іншымі, — напісала Наталля Мацкевіч. — І скончыцца, як відаць, не хутка. Пытаюцца: ці ёсць яшчэ сілы? Ёсць. У гэтым пакоі СІЗА-3 выпрацоўваецца столькі энергіі, што можна б падключыць невялікую электрастанцыю і генераваць святло».

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым пачаўся 24 чэрвеня ў Гомелі. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма, наўпрост у будынку СІЗА. Палітвязняў вінавацяць у арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Усе яны былі затрыманыя яшчэ да выбараў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: