Адваката, які абараняў журналістаў, пазбавілі ліцэнзіі

Адвакат Сяргей Зікрацкі, які бараніў журналістак «Белсата» па справе аб стрыме з «Плошчы Перамен», а таксама выступае абаронцам па справе «Прэс-клуба», не прайшоў пазачарговую атэстацыю Мінюста, паведамляе карэспандэнт «Медиазоны».
Адвакат Сяргей Зікрацкі. Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсата». Фота: АВ / «Белсат»

Адвакат Сяргей Зікрацкі. Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсата». Фота: АВ / «Белсат»

«Падставай для таго, каб мяне выклікалі на пазачарговую атэстацыю, сталі тры публікацыі, і па інструкцыі камісія павінна заслухаць адваката. Я стаў выкладваць сваю пазіцыю, і мне не далі скончыць. Калі мы дайшлі да дакументаў Камітэта па правах чалавека ААН, на якія я спасылаўся ў абгрунтаванне таго, што мой каментар з'яўляўся дапушчальным, мяне перапынілі і сказалі, што не варта тут спасылацца на дакументы ААН, паколькі Камісія палічыла, што я чытаю лекцыю паважаным членам камісіі», — распавёў Зікрацкі і дадаў, што дыскутаваў з гэтай нагоды, але старшыня камісіі палічыў, што сказанага адвакатам дастаткова.
Раней пазачарговую атэстацыю, на якую выклікалі, паводле слоў Зікрацкага, дзевяць ці дзесяць адвакатаў, не прайшлі Вольга Баранчык і Барыс Ляскоўскі. Першая — былая старшыня дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў, а другі — чалец гэтай камісіі.

Пачынаючы са жніўня 2020 года некалькі адвакатаў у Беларусі пазбавіліся ліцэнзіі. Сярод іх абаронца Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка і абаронца Калеснікавай Людміла Казак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: