Адвакатаў пусцілі да затрыманых 1 верасня журналістаў. Раніцай чакаюць судоў

Позна вечарам 3 верасьня адвакатаў пусьцілі да затрыманых 1 верасьня журналістаў, якіх да суду трымаюць у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна, піша БАЖ.
Акцыя ў падтрымку журналістаў 3 верасня. Фота Радыё Свабода

Акцыя ў падтрымку журналістаў 3 верасня. Фота Радыё Свабода

Супрацоўнік МУС, які суправаджаў адвакатаў у ІЧС, сказаў, што матэрыялы справы паступяць у суд а 9-й раніцы.

Ужо пайшлі трэція суткі, які затрыманыя журналісты знаходзяцца за кратамі.

Журналістаў Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, «Комсомольской правды» в Белоруссии» Мікіту Недаверкава, Сяргея Шчогалева і Марыю Эляшэвіч, а таксама Андрэя Шаўлюгу з БелаПАН затрымалі 1 верасня каля 17.00 каля стадыёну «Дынама» і даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёну, як ім было заяўлена, «для праверкі дакументаў».

Журналісты выконвалі прафэсійныя абавязкі і асвятлялі студэнцкую акцыю пратэсту, якая праходзіла ў Менску. Рэпарцёры былі пазначаныя сінімі камізэлькамі з надпісам «Прэса» (загалоўнымі літарамі) на спіне. Акрамя таго, у іх былі бэджы з фота і назвай выдання, якое яны рэпрэзэнтуюць.

На ўсіх склалі пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў») ​за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Гэты артыкул прадугледжвае кару ў выглядзе штрафу ці адміністрацыйнага арышту.

2 верасня справы журналістаў адправілі «на дапрацоўку», а саміх журналістаў з Кастрычніцкага РУУС перавезлі ў ізалятар на Акрэсьціна. 3 верасня суд Кастрычніцкага раёну Менску іхныя справы не разглядаў.

www.svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: