Адвакаты Барысевіч спадзяюцца, што яе справу будуць разглядаць у адкрытым рэжыме

Адвакаты Кацярыны Барысевіч, якая знаходзіцца пад вартай ужо 63 дні, мяркуюць, што ў яе дзеяннях адсутнічае склад злачынства. Таксама бок абароны спадзяецца, што справа будзе разгледжаная ў адкрытым судовым пасяджэнні, а невінаватасць Барысевіч стане відавочнай шырокай грамадскасці.
«Мы настойваем, што журналіст ня можа несці крымінальную адказнасць за прафесійнае выкананне свайго абавязку, – гаворыцца ў заяве адвакатаў Кацярыны Барысевіч. – Усю адказнасць адносна недаверу грамадзян да кампетэнтных службаў павінны несці тыя асобы, якія дазволілі сабе апублікаваць непацверджаную інфармацыю (і ў далейшым яе не абверглі), а ня тыя, хто кіруючыся журналісцкім абавязкам, яе абверг.

Таксама бок абароны абурае пазіцыя Генеральнай пракуратуры, а менавіта неўзбуджэнне крымінальнай справы па факце гвалтоўнай смерці Рамана Бандарэнкі пры наяўнасці відавочных доказаў».

Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін, які тым самым абверг словы ўладаў, нібыта падчас бойкі на «плошчы Пераменаў» Раман Бандарэнка быў п'яны.

Па версіі Генеральнай пракуратуры, гэта выклікала «грамадскі рэзананс», стварыла «атмасфэру недаверу да кампетэнтных службаў», прывяло да павышэння напружанасці ў грамадстве і заахвоціла грамадзян да правядзення незаконных масавых мерапрыемстваў.

Праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна палітвязнямі.

Дата пачатку суду ў справе Барысевіч і Сарокіна пакуль невядомая.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
Пасля вербальнага канфлікту з мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і звезлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
Паводле непацверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай медычнай дапамогі з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў аперацыйную яго ўжо прывезлі ў коме. Аперацыя цягнулася некалькі гадзін.
Раман быў у крытычным стане.
​ГУУС Менгарвыканкаму сцвярджае, што міліцыя зʼявіліся на месцы ўжо пасля здарэння. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сведак здарэння расказаў Свабодзе, што міліцыя прыязджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зʼехала, нічога не зрабіўшы».
Следчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак медыкі гэтую заяву абверглі – у крыві Бандарэнкі алкаголю не было.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: