Адвакаты Кацярыны Барысевіч: Верагодна, будзем падаваць апеляцыю, бо складу злачынства ў справе няма

Абаронцы Кацярыны Барысевіч пракаментавалі прысуд журналістцы. Кацярына Барысевіч атрымала 6 месяцаў калоніі і 2900 рублёў штрафу. Яе адвакатамі на працэсе выступалі Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

— Думаем, гэта (прысуд) яе ўзрадавала — з улікам таго, што дзяржаўны абвінаваўца запытваў трошкіі больш. Амаль тры з паловай месяцы яна правяла ў ізаляцыі, застаецца ёй крыху больш за два месяцы, — кажуць адвакаты.

— Яна пакуль застанецца на Валадарцы?

— Так, да апеляцыі яна будзе знаходзіцца там, дзе знаходзілася да гэтага.

— Будзеце падаваць апеляцыю?

— Мы абмяркуем гэтае пытанне яшчэ больш дэталёва, але, хутчэй за ўсё, пададзім апеляцыю. Мы і раней лічылі і лічым цяпер, што ніякага складу злачынства ў прынцыпе не было. Таму гэта не пытанне памеру пакарання, а пытанне менавіта кваліфікацыі.

Відэа «Наша Ніва».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: