Адзін з дырэктараў EPAM на Акрэсціна

У спісах затрыманых 22 лістапада, складзеных праваабаронцамі "Вясны", ёсць Ігар Аўсянік. Гэта Senior Director, Special Projects у EPAM Systems.


Тое, што затрыманы — менавіта дырэктар EPAM, dev.by пацвердзіла яго жонка.

— Гэта ён. Затрыманы ўчора, пры якіх абставінах, пакуль не ясна. Адвезены ў Першамайскі РУУС. Ноччу дастаўлены на Акрэсціна. Спісаў у судзе пакуль няма.

Жонка Ігара не змагла пацвердзіць, што той быў затрыманы падчас раённага маршу:

— Не ведаю: ён апынуўся ў Першамайскім РУУС — гэта не наш раён.

Ігар Аўсянік працуе ў EPAM амаль 22 гады. Пачаў з пасады Software Testing Manager, доўгі час быў дырэктарам беларускага офіса, потым кіраваў персаналам у Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Аўстрыі. Зараз кіруе праектамі ў Індыі, Нідэрландах, Мексіцы, Кітаі, В'етнаме, накіраванымі на інтэграцыю новых падраздзяленняў у кампанію.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: