Адзін з лідараў страйкама «Беларуськалія» Анатоль Бокун аб'явіў галадоўку

Сустаршыня страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун аб'явіў галадоўку. Ён адбывае 25-суткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў горадзе Узда, піша «Еўрарадыё».
Страйкам "Беларуськалія" ў жніўні 2020-га, Анатоль Бокун крайні злева / З архіву Еўрарадыё

Страйкам "Беларуськалія" ў жніўні 2020-га, Анатоль Бокун крайні злева / З архіву Еўрарадыё


Зняволены, які выйшаў на волю з ізалятара ва Уздзе, і паведаміў пра галадоўку. Яна пачалася 24 верасня, паведамляе прэс-служба страйкама.

Бокун асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту 21 верасня. Выязны суд адбыўся ў будынку Салігорскага РАУС. Яго прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні" і "парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Анатоль Бокун разам з групай шахцёраў у той дзень падтрымлівалі Анатоля Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на паверхню, агучыў палітычныя патрабаванні. Усю групу затрымлівалі. Толькі Бокуна пакінулі за кратамі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: