Адзін з лідараў «зялёных» Германіі ўзяў шэфства над Раманам Пратасевічам

Былы сустаршыня нямецкай партыі «Зялёныя», кіраўнік аднаго з камітэтаў бундэстага Джэм Оздэмір назваў захоп самалёта і затрыманне Рамана Пратасевіча ў Мінску «актам дзяржаўнага тэрарызму».
pr0tez / Facebook

pr0tez / Facebook

Былы сустаршыня партыі «Саюз-90» / «Зялёныя», кіраўнік парламенцкага камітэта па транспарце і лічбавай інфраструктуры Джэм Оздэмір (Cem Özdemir) узяў шэфства над затрыманым у аэрапорце Мінска беларускім журналістам і блогерам Раманам Пратасевічам. Пра гэта ў панядзелак, 31 траўня, паведаміла нямецка-швейцарская няўрадавая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights», якая больш за дзесяць гадоў займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і ініцыявала кампанію шэфства над беларускімі палітвязнямі дэпутатаў бундэстага.


«Дыктатар Аляксандр Лукашэнка вымушаны баяцца ўласнага народа і ўтрымліваць уладу з дапамогай гвалту ў дачыненні да дэмакратычнага руху ва ўласнай краіне. Выкраданне і ўзяцце ў палітычныя закладнікі Рамана Пратасевіча з'яўляецца актам дзяржаўнага тэрарызму і атакай на нашы еўрапейскія каштоўнасці», — заявіў Оздэмір. Ён назваў «у вышэйшай ступені трывожным» апублікаванае відэа, на якім Пратасевіч, гледзячы па ўсім, пасля катаванняў робіць заяву з прызнаннямі. Яно «паказвае, што Лукашэнку не турбуюць правы чалавека і свабода СМІ», адзначыў адзін з лідараў нямецкіх «зялёных».

Адначасова Оздэмір вітаў увядзенне санкцый ЕС у адказ на захоп самалёта і затрыманне Пратасевіча і яго сяброўкі Соф'і Сапега. Ён таксама заклікаў урад ФРГ прыкладаць больш энергічныя намаганні для іх вызвалення, а таксама для выхаду на свабоду іншых палітычных зняволеных у Беларусі.

У рамках кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou шэфства над беларускімі палітвязнямі ўзялі больш за 180 дэпутатаў бундэстага.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: