Адзіночны пікет Мікалая Чарнавуса ў Баранавічах

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус (старэйшы) з Баранавіч правёў адзіночны пікет у цэнтры горада ў недазволеным месцы — маладым парку.


Пікет праходзіў з 12 да 15 гадзін 5 лістапада.

Тэма пікета звязана з падвышэннем пенсій на 5 % з 1 лістапада. Але гэта падвышэнне ўжо з’едзенае інфляцыяй, кажа Мікалай Чарнавус:

— Прэзідэнт пасля кожнай надбаўкі да пенсіі кажа, што не дай Божа, каб цэны паднялі. А яно як пароль для чыноўнікаў. На 5% паднялі, а на 25% забралі. І атрымліваецца, што кожны раз, як пенсіі падымаюць, цэны ў два разы ўзлятаюць. Народ бяднее, усе ведаюць, і ўсе дурачкамі прыкідваюцца.

Пікет прайшоў спакойна, без затрымання.

З лістапада з падняццем пенсій на 5% гаманец беларускіх пенсіянераў пацяжэе на 16 беларускіх рублёў, або на 7 еўра.

Менш за беларускіх атрымліваюць пенсіянеры Украіны і Казахстана. Але і цэны ў гэтых краінах ніжэйшыя.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!