Аэрапорт "Мінск-1" зачыняць да 1 студзеня 2017 года

Да 1 студзеня 2016года аэрапорт "Мінск-1" павінны зачыніць для камерцыйных палётаў. Гэта азначае, што праз яго не будуць вазіць грузы і пасажыраў.



tut.by


Пра гэта распавёў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін, паведамляе tut.by.

Са студзеня 2016 года аэрадром будзе адкрытым толькі для самалётаў, якія прылятаюць на Мінскі авіярамонтны завод. Ён будзе працаваць на працягу ўсяго года. Але да 1 студзеня 2017 года зачыняць і яго.

Як паведаміў Косцін, да таго часу маюць быць пабудаваныя цэхі новага авіярамонтнага завода на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Абслугоўванне самалётаў будзе праводзіцца ўжо там.

Як вядома, на тэрыторыі аэрапорта плануюць пабудаваць эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір". Чыноўнікі абяцаюць пакінуць некранутым будынак аэрапорта, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!