Афіцэра запаса, які летась удзельнічаў у звароце да вайскоўцаў, змясцілі ў СІЗА КДБ

У пятніцу, 16 ліпеня, да падпалкоўніка запаса Сяргея Шпака прыйшлі з ператрусам, мужчыну затрымалі.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта» Таццяна Вадалажская.

Адзін з відэазваротаў, у якіх удзельнічаў Сяргей Шпак

«Памятаеце зварот афіцэраў запаса? Іх было два насамрэч. Адзін з хлопцаў, Сяргей Шпак, муж маёй сястры. Я ганаруся яго мужнасцю!
У іх ужо адабралі вайсковыя званні.
У пятніцу ў кватэру прышлі з вобшукам, а потым паклікалі "пагаварыць". І ён знік. Сёння даведаліся, што ён у "амерыканцы". Абвінавачання пакуль няма...
У Сяргея чацвёра дзяцей, двое непаўналетнія»,
— паведаміла Таццяна Вадалажская.

Выслуга Сяргея Шпака ва Узброеных Сілах — 28 гадоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: