Афіцыйна: адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын

Па папярэдніх дадзеных, на пачатак 2019 года колькасць жанчын у Беларусі склала 5,1 млн. чалавек, або 53,4% агульнай колькасці насельніцтва, гаворыцца ў аглядзе Белстата да Міжнароднага жаночага дня.
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае пераважная большасць жанчын (79%).

Сярэдні ўзрост жанчын на пачатак 2018 года склаў 42,8 года (у 2011 годзе — 42). У гарадах жаночае насельніцтва значна больш маладое, чым у сельскай мясцовасці (41,4 супраць 47,8).

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце складае 84%.

Адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын. Сярод занятых жанчын 38% маюць вышэйшую адукацыю, 27% — сярэднюю спецыяльную (сярод мужчын — 27% і 18% адпаведна).

Па дадзеных абследавання, жанчыны з’яўляюцца актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі. У мінулым годзе 77,7% жанчын ва ўзросце ад 16 да 72 гадоў карысталіся інтэрнэтам, пры гэтым 80% з іх заходзілі ў сетку штодня. Самыя актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі — маладыя жанчыны ва ўзросце 16-24 гадоў. Сярод іх 93,1% карысталіся сеткай інтэрнэт штодня.

У 2018 годзе ў шлюб ўступілі 60,7 тыс. жанчын, з іх упершыню стварылі сям’і 41,2 тыс.

Жанчыны аддаюць перавагу стварэнню сем’і ва ўзросце 20-24 гадоў (32,1% агульнай колькасці шлюбаў). Калі ў 2011 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб складаў 24,5 года, то у 2018 годзе — 26 гадоў, у паўторны — 37,1 і 38,1 адпаведна. У 2018 годзе больш за 900 жанчын заключылі шлюб ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў.

У 2018 годзе 93 тыс. жанчын сталі маці. У мінулым годзе на долю другіх нараджэнняў прыйшлося 39,4%, трэціх — 15,4%, чацвёртых і болей — 6%.

На пачатак 2018 гады кожная чацвёртая жанчына ва ўзросце 16 гадоў і старэй ў вольны час займалася фізічнай культурай і спортам, пры гэтым 15,4% — штодня, 37,2% — два-тры разы на тыдзень.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: