Афіцыйна: чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь

У Беларусь прыйшла чарговая хваля каронавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спецыялістаў — пытанні забяспечанасці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобнае пытанне — наяўнасць свабодных месцаў у бальніцах, гатоўнасць да перапрафілявання», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Нагадем, што ў папярэднія два тыдні Мінздароўя паведамляла пра выяўленне 1800-1900 выпадкаў каронавіруса штодня.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: