
– «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў 2018 годзе – гэта звыш 2000 сяброў арганізацыі, звыш 20 тысяч удзельнікаў акцый кампаніі цягам году. Гэты год я лічу прайшоў пад знакам бёрдвотчынга. У 10 гарадах Гомельскай і Берасцейскай абласцей былі арганізаваныя бясплатныя школы бёрдвотчынга, дзе людзі маглі цягам двух месяцаў навучацца адрозніваць птушак, у тым ліку па галасах. Яшчэ ў рамках гэтага праекта мы распрацавалі два веламаршруты ў Берасці.

– Гэта сіпуха – толькі адна пара на ўсю Беларусь. Арол-маркут – вядома адна пара, якая ўжо некалькі гадоў не размнажаецца. Колькасць вяртлявай чаротаўкі зніжаецца. І вось птушка гэтага года – вялікі арлец. Уявіце, у Беларусі жыве ў чатыры разы больш арлецоў, чым ва ўсім Еўрапейскім звязе. Шмат праблемаў у гэтай птушкі. Але магчымасць яе захаваць ёсць.