Агульнанацыянальны страйк: маршы, ланцугі салідарнасці і затрыманні

Ранак 26 кастрычніка хоць і павольна, але пачаўся са страйкаў па ўсёй краіне. Міліцыя кіраўніцтва прадпрыемстваў, ідэолагі спрабуюць загнаць людзей на працу. Не працуюць прыватнікі. Бастуюць студэнты.

Ад 7-й пачаўся страйк "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно".

На "Гродна Азот" па стане на 9 раніцы шмат людзей за прахадной. Народ падцягваецца туды. Выйшлі "белыя каскі". На тэрыторыі без карнікаў.



Маршам прайшлі работнікі МЗКЦ. На тэрыторыі МЗКЦ стаіць АМАП. На пляцоўцы на ўнутранай тэрыторыі заводу сабралася каля 30 работнікаў.

Кузнечны цэх МТЗ выйшаў на вуліцу. Людзі скандуюць: "Далучайся!"


Сідзячая забастоўка студэнтаў БДУ

9.00. МТЗ, рабочыя ідуць калонай па цэхах, збіраюць людзей на страйк. Адміністрацыя распарадзілася зачыняць цэха перад калонай.


Ля метро "Спартыўная" аўтамабілі рухаюцца з хуткасцю пешахода і ствараюць вялікі корак:

Ланцуг салідарнасці медыкаў:

9.15. Не прыйшлі на змену рабочыя Мінскага электратэхнічнага завода.

Намеснік дырэктара па ідэалогіі Суслянкоў разам з іншымі кіраўнікамі спрабавалі не пусціць рабочых у цэх: «На якой падставе вы заходзіце ў цэх?!»
9.30. Да страйку далучылися рабочыя "Атланта". Пасля гэтага, як нам паведамілі чытачы, там адбыліся затрыманні. 

9.40. На «Беларуськаліі» стайкуе 36 чалавек, паведамляе Радыё Свабода. «Улады моцна напалохаліся, каля кожнай прахадной дзяжураць міліцэйскія бусы», — пра гэта паведаміў сябра страйкаму «Беларуськалія» Аляксандр Курбан. Паводле яго, 26 кастрычніка да адкрытага страйку на прадпрыемстве далучыліся яшчэ 3 шахцёры, цяпер страйкуе 36 чалавек.

«Але настроі яшчэ шмат у каго такія, што трэба далучацца. Адчуваецца вялікае працідзеянне з боку адміністрацыі. Выйшаў загад, каб дзяжурылі адмысловыя групы і калі нехта затрымаецца ў шахце, каб адразу яго падымалі на паверхню», — дадаў Аляксандр Курбан. Шахцёр не выключыў, што ў канцы дня пройдзе сход працаўнікоў прадпрыемства з абмеркаваннем становішча і плянаў пра забастоўку.

На дадзены момант бастуе 3 курс філосафаў ФФСН ў Інстытуце журналістыкі. Стаяць ля галоўнага ўваходу. Да 10 гадзін да іх павінен далучыцца журфак і іншыя курсы ФФСН, паведамляе tut.by.
 9.50.Студэнты БДУІР ідуць маршам па карпусах і заклікаюць далучацца да іх. Відэа чытача @nashaniva

Белкамунмаш. Паведамляюць, што на страйк выйшлі инжынеры, піша tut.by. Таксама ёсць інфармацыя, што многія супрацоўнікі ўзялі сёння выхадны за свой кошт.
10.00 Студэнты найбуйнейшых ВНУ выходзяць на акцыі пратэсту

На фота ад чытача — БДУІР. На вуліцы збіраюцца, напрыклад, студэнты БНТУ і БДАМ, на «сядзячы» пратэст у карпусах — БДТУ і БДУ.
 10.15. «Гродна-Азот» цяпер. Рабочыя працягваюць стаяць перад прахадной. Як піша Tut.by, сілавікі затрымалі там некалькі чалавек.

10.30. Да ўсеагульнага страйку далучаецца ўсё больш студэнтаў. Страйкуюць біяфак і гістфак БДУ, БГМУ, МДЛУ ды іншыя.

Стайкуюць працаўнікі МТС.
10.55. Студэнты ідуць калонай ад ЦУМа


11.00. Студэнты аб'ядноўваюцца ў марш. Дзве калёны студэнтаў, БДПУ і БДУ, аб’ядналіся ў адну каля хімічнага факультэта БДУ. Студэнты скандуюць «Пока мы едины, мы непобедимы». З іншага,боку, нагадаем, ідуць студэнты БНТУ.
Студэнтаў БНТУ разганяюць сілавікі:


11.15.У Новай Баравой сабралася каля 100 чалавек. Спачатку яны скандавалі "страйк", а потым пайшлі маршам па раёне:

11.30. На тэрыторыі завода каля галоўнай прахадной адбываецца сустрэча рабочых з намеснікам гендырэктара Сяргеем Яўтухоўскім. Ён выйшаў да рабочых, калі яны пачалі збірацца для абмеркавання страйку. Казаў, што нікога з працаўнікоў МАЗу не пераследавалі і што удзел у страйку нанясе вялікія страты заводу, паведамляюць крыніцы Свабоды. На заводзе, паводле сябраў страйкаму, не працуе больш за 50 чалавек.

А гэта факультэт журналістыкі БДУ:


На «Атланте» на тэрыторыі завода сабралося некалькі дзесяткаў працаўнікоў, якія абмяркоўваюць пытанне аб далучэнні да агульнанацыянальнага страйку. Таксама людзі згадваюць пра выпадкі звальненьняў працаўнікоў, якія пратэставалі паьля выбараў. Кажуць як меней пра 7 чалавек, якія выходзілі на ланцугі салідарнасці каля заводу, а цяпер ужо звольненыя. Гэта абурае працаўнікоў «Атланту», яны кажуць пра салідарнасць.

11.45. Мінск. Некалькі мікрааўтобусаў прыехала да 18-ай гімназіі па вуліцы Калініна, пішуць нам чытачы. Яны ўбачылі, як сілавікі вывелі каля чатырох школьнікаў з рукамі за галавой і пасадзілі іх у аўтазак.

11.50. Будаўнікі насупраць Мінск-Арэны:


12.00. Дзіцячы сад каля ДК чыгуначнікаў ў Менску.


12:10

Сёння не працуюць шматлікія прыватныя кампаніі.

Галоўны офіс А1. "А1 не абмяжоўвае канстытуцыйныя правы сваіх супрацоўнікаў, уключаючы права на свабоду слова або права на выказванне сваёй пазіцыі любым законным спосабам", - паведамілі ў кампаніі.


12:45 Вось гэта малайцы!

А вось як выглядае сайт https://infobank.by/ сёння



14.00. Мінск. Кальцавая ля ПВТ. Ланцуг уздоўж МКАД і машыны сталі прытарможваць ў знак салідарнасці. У нейкі момант сілавікі вырашылі разагнаць удзельнікаў з ужываннем спецсродкаў, але літаральна адразу пасля сыходу АМАПу ланцуг стаў зноў і аўто зноў сталі прытармажваць і сігналіць.
А тым часам ля Чырвонага Касцёлу збіраюцца пенсіянеры і студэнты:


14:30 Супрацоўнікі Штадлер Мінск падтрымліваюць бастуючых. Супраць гвалту і беззаконнасці. Фота чытача @nashaniva


Берасцейскі бізнес падтрымаў агульнанацыяльны страйк.

Белсат паведамляе, што на МАЗе бастуюць адзiнкi, людзей запужалi звальненнямi, кажа рабочы заводу. Гвалт асуджаюць, але працягваюць працаваць.

Гродна. Па стане на 15.15, як паведамілі работнікі "Гродна Азот", не адбылася перазменка на трох цэхах аміяк-3, карбамід-4 і Акікас. "Там працэс вядуць начальнікі аддзяленняў і іншы персанал з ІТР", паведамляе tutby_official.

15.30. Работнікі МЭТЗ ім. У. і. Казлова паведамляюць, што "каля 14.30 прайшоў спантанны збор, каля 50 чалавек сабралася". З завадчанамі сустрэўся прадстаўнік прафсаюза.

"Дамовіліся пасля змены сустрэцца з кіраўніцтвам прадпрыемства на прахадной і абмеркаваць умовы страйку" — - распавёў адзін з работнікаў завода.

Не працуюць сёння і некаторыя прадпрыемствы грамадскага харчавання.



15:35 Віцебскі медуніверсітэт падтрымаў забастоўку. Паведамляецца пра жорсткае затрыманне хлопца і дзяўчыны.
17.00. Работнікі МЭТЗ ім. В. і. Казлова пасля працоўнай змены так і не дачакаліся сустрэчы з кіраўніцтвам, на якой мелі намер абмеркаваць умовы забастоўкі. Некаторыя работнікі выйшлі да праспекта Незалежнасці.

17.33. Паведамляецца, што ў Бабруйску супрацоўнікі чыгункі таксама пратэстуюць. Цягнікі гудуць так што чутна за 3 кіламетры.

Тым часам у Мінску людзі збіраюцца на плошчы Незалежнасці

 У Мінску пачаліся затрыманні

19.00 Паведамляецца, што «з тэхнічных прычын» закрыўся ГУМ, таксама закрыты ГЦ «Сталіца». 

Неўзабаве ГУМ зноў пачаў працаваць.

Тым часам калона дэманстрантаў дайшла да Кастрычніцкай плошчы.

Літаральна праз лічаныя хвіліны ля Палаца прафсаюзаў пачаліся жорсткія затрыманні, ёсць пацярпелыя.


Але марш працягваецца


Валанцёры паведамляюць пра амаль 350 затрыманых у Мінску 26 кастрычніка. Толькі ў Мінску!

Спіс "Вясны" на дадзены момант карацейшы — у ім крыху больш за 230 прозвішчаў.



19.40. Паведамляецца, што ў Мінску ланцугі салідарнасці выстройваюцца на плошчы Якуба Коласа, праспекце Дзяржынскага і ў Лошыцы. Таксама людзі сталі ў ланцуг салідарнасці ў Гродне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: