Акадэмія навук распрацоўвае ўласны байкшэрынг

У Мінску запусцяць сістэму шэрынга айчыннага электратранспарту, паведамляе ctv.by. Нам прапануюць самакаты, ровары і скутэры, вырабленыя на базе Акадэміі навук Беларусі.
china.org

china.org

Калі з'явіцца новы шэрынг?

Кажуць, што пілотны праект пачнецца ў батанічным садзе наступнай вясной. Можна будзе ўзяць напракат самакаты, ровары і скутэры, зробленыя на заводзе «Оптрон» Нацыянальнай акадэміі навук.

Магчыма, шэрынг запрацуе не толькі ў Мінску

— Калі будзе адпрацавана цалкам уся сістэма, увесь алгарытм, гатовы прадукт, магчыма, будзе прапаноўвацца на рынкі Беларусі для забеспячэння ўжо канкрэтна беларускага сэрвісу шэрынга як у Мінску, так і ў іншых абласцях, — кажа начальнік камерцыйнага аддзела «прыборабудаўнічага завода Оптрон» Андрэй Падабед. — Пасля магчымы выхад на рынак франшызы для прадастаўлення дадзенага прадукту больш шырокаму колу прадпрымальнікаў і бізнесу.

Зараз у Мінску дзейнічаюць два шэрынгавых сэрвіса. Гэта шэрынг электрасамакатаў Eleven і пракат ровараў і электрасамакатаў KOLOBIKE.

citydog.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: