Акцыі беларусаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй ахапілі некалькі краін

8 снежня акцыі праходзяць у розных гарадай і краінах.
8 снежня ў Мінску адбываецца працяг вулічных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Напярэдадні, 7 снежня, у акцыі прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Павал Севярынец, які першы з палітычных лідараў заклікаў людзей выходзіць 7 снежня на Кастрычніцкую плошчу, прапанаваў працягнуць вулічны пратэст і 8 снежня.




У іншых краінах беларускія дыяспары і неабыякавыя да лёсу інтэграцыйных дамоваў грамадзяне іншых дзяржаў таксама праводзяць акцыі пратэсту. Раней «Новы Час» паведамляў пра мітынгі ў Брусэлі, Канадзе і Нью-Ёрку і Кіеве.

Рады Свабода паведамляе пра вулічную акцыю ў Празе. На Старамесцкай плошчы ў цэнтры Прагі на мітынгу супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй сабралася каля 30 беларусаў і некалькі ўкраінцаў.




Супраць інтэграцыі з Расіяй пратэстуюць таксама ў Варшаве. Пра гэта паведамляе Народная Грамада ў фэйсбуку.
Іншыя карыстальнікі фэйсбука таксама дзеляцца фота і відэа.

Пратэстоўцы ў Мінску тым часам рухаюцца ў бок амбасады Расіі. Як паведамляе тэлеграм-канал «Пратэсты ў свеце», туды ўжо сцягнуты спецназ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: