Акцыя «Салідарнасц» адбылася і ў Слуцку

У Слуцку сёння, 13 лістапада, як і шмат дзе ў Беларусі і свеце, прайшла акцыя «Салідарнасць», прысвечаная памяці Рамана Бандарэнкі.



Цэнтр горада, пляцоўка насупраць райвыканкама, ахоўваліся міліцыянтамі. Некалькі чалавек, якія выйшлі ў цэнтр Слуцка, міліцыянты прымусілі пакінуць месца. Адну з маладых жанчын, Іну Славінскую, якая стаяла са свечкай, віталі аўтамабілі. Разам з Інай Славінскай у акцыі прынялі ўдзел яе муж, сын і маленькая дачка.

Яшчэ чацвёра жанчын стаялі непадалёку. Калі начальнік міліцыі Аляксандр Голікаў стаў пагражаць складаннем пратакола, яны адыйшлі. 


Крыху пазней пад’ехалі міліцыянты і забралі Іну Славінскую ў пастарунак. "Выправілі за мной 5-6 чалавек, не цырымоніліся, запхнулі ў адзін момант у сярэдзіну аўтобуса, — распавяла потым жанчына. — У пастарунку пачалі складаць пратакол затрымання, але калі даведаліся, што ў мяне чацвёра дзяцей, з якіх двое інваліды, адпусцілі без пратакола". 

Іну вельмі ўзрушыла забойства такога прыгожага і маладога, поўнага сіл, Рамана Бандарэнкі. "Сёння яго, заўтра мяне могуць забіць ці яшчэ каго. Час ужо спыніць гэты гвалт і паказаць, што людзі неабыякавыя, — так мнагадзетная маці паясніла свой выхад са свечкай, нягледзячы на пагрозу хапуна.

Нягледзячы на міліцэйскае ачапленне цэнтра, людзі запалілі свечкі і паклалі кветкі ля помнікаў Сафіі Слуцкай і Анастасіі Слуцкай, што месцяцца непадалёку.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: