



Каля Палаца Прафсаюзаў распачаўся мітынг. У акцыя бяруць удзел некалькі сотняў чалвек.



Была прынятая дэкларацыя, дзе нагадвалася, што Беларусь узяла на сябе абавязак прытрымлівацца нейтралітэту. Мітынгоўцы выказаліся супраць удзелу Беларусі ў вайсковым саюзе з краінай, якая вядзе вайну на чужой тэрыторыі.




Калона рушыла да Плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі. Мітынгоўцы скандуюць: "Верым, можам, пераможам!", "Жыве Беларусь".



Удзельнікі акцыі прынялі прысягу
Мікалай Статкевіч падзякаваў усім удзельнікам акцыі і ад імя рады Беларускага нацыянальнага кангрэса абвясціў, што наступная акцыя — Марш абураных беларусаў 2.0 — адбудзецца 20 кастрычніка ў Мінску.