Акцыя ў Асвенціме: Адаму Бяляцкаму — 1 год 6 месяцаў зняволення

17 студзеня раённы суд польскага гораду Асвенцім агучыў прысуд удзельнікам перформансу каля музею Аўшвіц-Біркенаў, паведамляе Радыё Свабода.
Адам Бяляцкі

Адам Бяляцкі


Адам Бяляцкі асуджаны да 1 году 6 месяцаў зняволення. Яго прызналі вінаватым ў знявазе месца памяці і забойстве жывёлы. Ён таксама мусіць заплаціць штраф у памеры 2 000 злотых (каля 630 даляраў ЗША). Яму забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Мікіта Валадзько асуджаны да 1 году 2 месяцаў зняволення. Яму таксама забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Іншым абвінавачаным прысудзілі штрафы ў памеры 10 тысяч злотых і абмежавання волі тэрмінам 1 год.

24 сакавіка 2017 году раздзетыя дагала маладыя людзі завесілі лёзунг «Arbeit Macht Frei» расцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.

Суд над удзельнікамі акцыі «Love Macht Frei», сярод якіх чацвёра беларусаў, палякі, грамадзянін Нямеччыны і асоба з двайным грамадзянствам, ад жніўня 2017 году ідзе ў раённым судзе Асвенціму. 8 снежня падсудныя выступілі з апошнім словам.

Для шараговых удзельнікаў пракурор прасіў 1 год 4 месяцы зняволення кожнаму (пакаранне можа быць адбытае ў выглядзе 32 гадзін сацыяльнай працы на месяц). Беларусам Мікіту Валадзько і Адаму Бяляцкаму, якіх следства лічыць арганізатарамі акцыі, пракурор прасіў пакаранне 2 гады 2 месяцы і 2 гады 6 месяцаў зняволення адпаведна.

Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Свой удзел у акцыі і судовым працэсе ён асабіста пацвердзіў Радыё Свабода.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Сяржук
  • 2018-01-17 16:31:23
А хто вам пра зняволенне казаў? Арт. 261 КК Польшы. “Хто апаганьвае помнік ці іншае публічнае месца, уладкованае з мэтай азнаменавання гістарычнай падзеі або аказання ушанаванняў асобе, падлягае штрафу альбо пакаранню абмежаваннем волі.
Абмежаванне волі па польскім заканадаўстве гэта не калонія, а працы па месцы жыхарства.
  • Заяц
  • 2018-01-17 19:35:15
ну и правильно, хечего фигнёй заниматься, ох уж эти непонятные молодёжные акции)
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: