Акцыя супраць мяса на Камароўцы

 На Камароўскім рынку ў Мінску адбылася акцыя супраць мясной індустрыі. Яе падтрымалі актывісты моладзевых рухаў «Цана жыцця» і «Экалагічны пошук».

 



Маладыя людзі ў масках буйных рагатых жывёл 26 сакавіка прайшлі з плакатамі па шэрагах з мясам у крытым павільёне.


Вось што пішуць пра гэта ў сацыяльный сетцы vk.com самі актывісты: «Акцыя зрабіла незгладжальнае ўражанне на тых, хто прыйшоў купіць трупы жывёл. Наведвальнікі рынку былі скране негатыўныя і злыя) Але больш за ўсё гневу ў наш адрас мы атрымалі ад прадаўцоў і ахоўнікаў, якія выгналі нас з тэрыторыі рынку і паспрабавалі адабраць плакаты. Але ў цэлым, усё прайшло добра».


 

Паводле kaktutzhit.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!